Расі́цца 1 ’памалу есці’, звычайна ў прош. ч. з адмоўем не: не расі́лася ’і расінкі ў рот не брата’ (Сцяц.), росі́цца ’браць у рот, перакусваць’ (ТС), rasíś ’пажаданне з’есці, дакрануцца вуснамі’ (Варл.). Да раса́ 1 (гл.) са зразумелым метафарычным пераносам.
*Расі́цца 2 (rʼesʼitysʼa) ’цвісці, квітнець (пра жыта)’ (палес., Выг., Смул.). Параўн. укр. ряси́ти ’быць пакрытым лістамі, пладамі’, серб.-харв. ре́сити се ’прыгажэць’, ресати ’цвісці, распускацца’, балг. ря́сам ’цвісці, пакрывацца пупышкамі’, реся́ 3 ас. адз. л. ’выпускаць вусікі, распушвацца, цвісці (пра расліны)’. Гл. з іншым вакалізмам расаваць, укр. роси́ты ’цвісці (пра жыта)’ і пад., усё да *ręsa (Смулкова, Białoruś, 229), гл. раса́ 2.
Расі́ць 1 ’мачыць расою, кроплямі слёз, крыві’ (ТСБМ, Байк. і Некр.). Параўн. рус. роси́ть ’пакрывацца расою’, польск. rosić ’мачыць расою’. Гл. раса́ 1.
*Расі́ць 2, расы́ты ’прарошчваць’ (Клім.). Да раса́ 2 (гл.).
Расі́чка (роси́чка) ’гусялапка, Alchemilla vulgaris L.’ (Нас., Касп.; смарг., Сл. ПЗБ), сюды ж рася́нка ’тс’ (гл.), раса́ ’тс’ (ТСБМ), расакі́ля ’тс’ (Сл. ПЗБ), рус. росни́ца ’тс’. Паводле павер’яў, расліну можна знайсці, пакуль не абсохла раса́ (Нас.). Гл. расакіля, раса́ 1.
Ра́ска 1 ’дробная водная расліна сямейства раскавых, Lemna L.’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), ря́ска ’тс’ (Сл. ПЗБ), сюды ж раса́ (ръса́) ’водарасці’ (Сл. ПЗБ; бялын., Нар. сл.). Да раса́ 2 (гл.), параўн. чэш. řasa ’водарасць’, славац. riasa ’тс’, таксама тлумачэнне: раса — трава ў рэчцы, як аборы (віл., Сл. ПЗБ) і макед. реси ’падводныя расліны даўжынёй да пяці метраў’; для дробных водных раслін характэрна махрыстасць карэньчыкаў. Параўн. укр. ря́ска ’расліна Lemna L.’, в.-луж. rjasa ’тс’, каш. řąsa, řąs ’тс’. Фасмер (3, 539) рус. ря́ска ’балотная расліна’ звязвае з рус. ряса́ ’забалочанае месца, вільгаць’ і, няўпэўнена, з *ręsa, гл. раса́ 2. Гл. таксама Шустар-Шэўц, 2, 1221; SEK, 4, 227.
Ра́ска 2 ’столка’ (дзісн., Нар. сл.). Да раса́ 2 (гл.), што можа мець значэнне ’зборка, складка’; параўн. укр. ряси́ца ’складка’, славац. riasa ’тс’ і інш.
Ра́ска 3 ’парастак, расток’ (Клім.). Гл. ра́са 2.
Раскабо́іна ’свавольнік, гарэза’ (Юрч.). Няясна. Магчыма звязана з прасл. *kobъ, *kobiti, *koběniti (sę) ’быць упартым, супрацівіцца’, параўн. рус. дыял. ко́бый ’чалавек з дрэнным характарам, наравісты’, ко́биться ’паводзіць сябе неспакойна’, ко́бень ’той, хто ўпарціцца, не слухаецца’, гл. ЭССЯ, 10, 88, 92, 101. Прыстаўка можа мець узмацняльнае значэнне.
Раскабызі́ць ’пацягнуць на капрызы’, раскабызі́цца ’пачаць капрызнічаць’ (Юрч. Вытв.). Безумоўна, да *кабы́зі́ць, кабы́зі́цца, параўн. ко́бза 2 (гл.) і тэрытарыяльна блізкія рус. смал. кобыза́ ’капрызны чалавек’, кобызи́ться ’паводзіць сябе фанабэрыста, ганарыста; упарціцца; ламацца’, што, магчыма, у выніку інтэрвакальнага азванчэння ‑п‑, гл. капы́за, капызіцца, капыжыцца. Адносна іншых этымалагічных магчымасцей гл. Брукнер, 240–241, Банькоўскі, 1, 737 (у сувязі з польск. skobuzieć ’насупіцца’), ЭССЯ, 10, 92 (пра суфіксы *‑uzъ/*‑ъzъ). Пры дапушчэнні прыстаўкі *ko‑ ўзнікае магчымасць гукапераймальнага паходжання, параўн. бы́зкаць (< быз‑з‑з), параўн. бзы́каць (гл.).
Раскабы́ліцца ’разбурыцца’ (Юрч.). Няясна. Магчыма да капыл 1 (гл.), параўн. рус. дыял. на копыл ’тырчком’, поднять всё вверх копылом ’узбудзіць, падняць’.
Раскабы́рдзіць ’увесці ў злосць’ (Юрч.), сюды ж раскабырдзіцца, раскабырджаны. Параўн. скапу́рыцца, скапы́рдзіцца ’памерці’ (Сцяшк. Сл.), рус. дыял. закопу́рдиться ’тс’, якія Гарачава звязвае з рус. копурять ’капаць, калупаць’, серб. і харв. kopòrati, kopirati, kopàrati ’рухацца, капашыцца, калупацца, рыцца’ < прасл. *kop‑ з r‑пашырэннем (Гарачава, Этимология–1985, 63), пры гэтым, аднак, застаюцца семантычныя цяжкасці.
Раскава́ны ’вызвалены ад акоў’, ’вольны, нічым не абмежаваны’ (ТСБМ), раску́ты (Байк. і Некр.). Утворана з пераносным значэннем ад раскава́ць < кава́ць, што магло без прыстаўкі азначаць ’закоўваць у ланцугі’. Цікава, што ў гэтым значэнні вядома укр. кува́ти ’тс’, ст.-рус. ковати ’закоўваць у аковы’ (сустракаецца ў Наўгародскім летапісе 1228 г.), ст.-польск. kować ’закоўваць у ланцугі’. Можна меркаваць яшчэ пра больш раннюю семантыку каваць ’абіваць каваным металам’, напрыклад, ст.-рус. ковати ’тс’ (сустракаецца ў Іпацьеўскім летапісе 1175 г.) < прасл. *kovati ’біць’, параўн. каваны жалезам ’абіты жалезам’. Варыянт раску́ты, як ку́ты, куць ’каваць’ (Байк. і Некр.), імаверна, з польск. kuć ’каваць’, што з’яўляецца вынікам выраўновання дзеяслоўных асноў польск. дыял. kować > kuje > kuć. Гл. кава́ць.
Раскаве́зіць ’разбіць ды крыві’ (дзятл., Жыв. сл.), сюды ж, відаць, роскові́зыты: росковізыты губы ’распусціць губы’ (Клім.). Звязана з раскаве́сіць (гл.) з экспрэсным азванчэннем с → з і працягам семантыкі, які тлумачыцца праз магчымую рэдукцыю зафіксаванага значэння: ’разбіць ды крыві [губы]’.