Раскаве́сіць ’развесіць (губы)’ (слон., Жыв. НС), роскове́сіць ’тс’: губу росковесіў (ТС). Імаверна, ад развесіць з экспрэсіўнай устаўкай ‑ка‑/‑ко‑, асабліва ўласцівай для палескіх гаворак (Ніканчук, Этимология–1977, 123). Параўн. накуве́сіцца (гл.), што да *vesiti, гл. весіць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)