Пацёмак у выразе ў пацёмку ’цемра, цемната’ (бялын., Янк. Мат.), пацёмкі ’тс’ (Грыг.), пацёмку ’на змярканні, цёмнай (шчуч., Сцяшк. Сл.). Укр. по́темки ’у цемнаце’, рус. потёмок, потёмки, потёменки, потемёнки ’тс’, ’ноч’, польск. pociemek ’цемра, змрок, цень’ (прыклады з «Бібліі Брэсцкай» і «Статута Літоўскага» (1698 г.), pociem ’цемра, змрок, цень’ паўн.-слав. po‑tьm‑ъkъ, po‑tьm‑ъ. Да па‑ (< прасл. po‑) і цьм‑: цьмяны, цёмны (гл.). Можна дапусціць, што з польск. pociem мог утварыцца прыметнік ⁺pociemny, ад якога ваўк. пацёмнік (Сл. ПЗБ). А іўеў. пацёмкаваты ’маўклівы, пануры’ (Сцяшк. Сл.) — да пацёмак.
◎ Пацёнґлавы ’прадаўгаваты’ (астр., гродз., Сл. ПЗБ). Паланізм. Параўн. польск. pociąglawy ’трохі выцягнуты, прадаўгаваты’. Гэтаксама шчуч. пацёнглы ’худы’ (Сцяшк. Сл.) з польск. pociągły ’падоўжаны, выцягнуты'
◎ Пацёркі ’мальва пагрэбаваная, Malva negieda WalIг’ (брэсц., Кіс.), пацёрнік ’мальва лясная, Malva silvestris L.’ (Бейл.). Укр. пацорки, чэш. мар. paterčl, paternuze. Да пацеркі, пацёр (гл.). Аб называнні расліны словамі, якія абазначаюць невялікія, круглыя прадметы, гл. Махэк, Jména rostl. 147.
◎ Пацёс ’столь’ (Сцяшк., слонім., Арх. Бяльк.; маст., Сл. ПЗБ; бар., Сл. Брэс.; зэльв., свісл., Шатал.). Да па‑(< прасл. po- са значэннем ’пашырэнне выніку дзеяння’) і цёс, якое з + цясиць (замест яго ў бел. літар. мове замацаваўся дзеяслоў часаць, і ад якога засталіся цясак, цясла, цясляр і да таго пад.). Да прасл. tesati. І.‑е. адпаведнікі: літ. tašyti ’часаць (дрэва)’, ст.-інд. taksati, takšnoti, t äs t і ’ачэсвае, цяслярыць’, takęa ’цясляр’, авест. tašan‑, ст.-грэч. τέκτων ’тс’, лац. texō‑, ‑ere ’ткаць, плясці, будаваць’; ст.-в.-ням. dehsala, ірл. tat (< *tökslo‑) ’цяслярская сякера’ (Фасмер, 4, 50). Сюды ж свісл. пацёсіна ’дошка ў столі’ (Шатал.).
◎ Пацёхціся ’пачаць расці’ (пух., Сл. ПЗБ). З пух. цёхці ’цягнуць’ (там жа), якое з цесці ’тс’. Да прасл. tęg‑nę‑ti > бел. цягнуць. Форма цёгці ўтварылася паводле ўзору могці ’магчы’, лягці ’легчы’. Спрацаваў у адваротным кірунку закон якання: ‑я‑ (у цягнуць) у I складзе перад націскам і ‑ё‑ пад націскам, хаця гістарычна тут павінна было б быць ‑я‑ (з прасл. ‑ę‑), як пяць, мяса, цягнуць і інш. Развіццё семантыкі: ’цягнуцца’ > ’пачаць расці’.
◎ Паціля́гаць ’памыць абы-як’ (віл., Сл. ПЗБ). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад рус. телега. Семантычна падлягаць адэкватнае рус. повозити, напр., у выразе повозить тряпкой туда‑сюда ’нядбайна памыць’.
Па́ціна ’зеленаваты налёт на паверхні прадметаў з медзі і бронзы’ (ТСБМ). Праз рус. (па́ти́на) з італ. patina ’тс’. Роднаснае да паты́на (гл.).
◎ Паціні́к ’асоба, якая падслухоўвае, падглядвае’ (КЭС, лаг.). Утварылася ад + патаемны, якое пры ад’ідэацыі выразу па цямне ’калі цёмна’ відазмянілася ў + пацямнік > паціны.
◎ Паці́ра ’страта’ (чэрв., Сл. ПЗБ), кліч. пацёр ’страта парасят ад недагляду’ (Жыв. сл.). Утворана ад дзеяслова + паціраць, параўн. в.-дзв. паціраць ’згубіць’ (там жа), у якім ‑і‑ узнікла ў выніку рэдукцыі ‑е‑© рус. потерять, укр. теряти, ст.-рус. терлти ’разбураць, спусташаць’, потерпти ’загубіць, знішчыць’. У якасці роднасных слоў Фасмер (4, 50) прыводзіць серб.-ц.-слав. тѣряти ’праследаваць, праганяць, абвінавачваць, імкнуцца’, балг. терам ’ганю, падганяю’, славен. terati ’катаваць’, серб.-харв. Tjeparu ’забіваць’, чэш. ter: крканошск. ’рэз ствала ўпоперак’, poter ’малькі’, Апалонікі’, ’крухмаленне’, а таксама potre‑ti ’перамагчы, пабіць, адольваць, знішчыць’. Да церці, тру (гл.). Сюды ж карм. падранка ’згубленая рэч’ (Мат. Гом.).
◎ Паціра́ч ’ручнік’ (Мат. Гом.), смарг. пацірык ’тс’ (Сл. ПЗБ), паціраха ’тс’, ’ануча для мыцця падлогі’ (Мат. Гом.), пацерка ’ануча, ручнік для посуду’ (Касп.). Утвораны ад дзеяслова po‑tira‑tV выціраць’, у якім po‑ мае значэнне ’паступовасць і шматразовасць дзеяння’. Да церці (гл.).