Патае́мны ’схаваны ад іншых’ (ТСБМ, Нас., Шат.; КЭС, лаг), патаёмна ’тайна, скрыта’ (Гарэц., Касп.), патае́мне ’ўпотай’ (смарг., шальч., Сл. ПЗБ). З польск. potajemny, potajemnie ’тс’ (Шат., 207); формы патаёмна, як і патаенна ’употай’ (Шат.), з’яўляюцца кантамінацыямі з польск. potajemne і рус. затаённо, потаённый.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)