Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Падбор ’абцас’ (ТСБМ, Шат., Касп., ТС, Інстр. I), пудбо́р ’тс’ (Тарн.). Рус. подбо́р, укр. подбі́р ’тс’. Да падабраць < браць (гл.). Семантыка зразумелая з тлумачэння ’абцас, зроблены з кавалкаў скуры’ (ТСБМ), г. зн. падабраны.

Падбукро́йціць ’падгаварыць, падбухторыць’ (Янк. 1, Мат. Гом.). З падбухторыць (гл.), відаць, у выніку кантамінацыі з нейкім іншым словам.

Падбухто́рыць ’падгаварыць каго-н. да якога-н. дзеяння’ (ТСБМ, Шат., Сл. ПЗБ). Гл. бухторыць (пад бухцець). Цікавае змяненне семантыкі вытворнага дзеяслова. Зыходнае бел. бухторыць азначае ’праз меру ліць вадкасць; звыш меры ліць і пад.’ Значэнне ж польск. buchtorzyć ’дурыць, баламуціць’ наводзіць на думку аб магчымым семантычным запазычанні.

Падбы́лы ’пажылы’ (Шат.). Да быць; утворана, магчыма, па прыкладу паджылы.

Падбярозавік ’ядомы грыб з гладкай буравата-шэрай шапкай, які расце ў бярэзніку; абабак’. Дэрыват ад прыметніка падбярозавы < бяроза з суф. ‑ік. Гл. яшчэ падасінавік.

Падва́л ’брус, на які насцілаецца падлога, памост’; абл. ’падруба’ (ТСБМ), падва́ліна ’тс’ (Тарнацкі, Studia), падва́ліна, пудва́ліна ’тс’ (Сл. ПЗБ), падва́ліны ’ніжні ’вянок зруба’ (Інстр. II), подва́ліны, подва́льнік ’тс’ (ТС), падва́лак ’падаконнік, падваліна’ (Бяльк., Мат. Гом.), пудва́лак ’папярочнае бервяно пад падлогай’ (Шатал.), падва́ліны ’чатыры бервяны, пакладзеныя на плыце, якія служаць асновай для ўмацавання шарыгі’ (Нар. лекс.). Ад падваліць < валіць з рознымі суфіксамі. Аналагічна ў інш. слав. мовах: рус. подва́лок ’пень, ніжняя частка дуба, якая падкладаецца пад вуглы вясковых будынкаў’, укр. підва́ліна ’тоўсты брус, які служыць асновай драўлянай сцяны’, польск. podwalina ’ляжак, закладны брус’, чэш. podval(a) ’тс’, славен. podvàl ’нясучы, апорны брус, бервяно’, серб.-харв. по́двалак ’падкладка пад бочку’.

Падвало́ка ’невялікая рыбацкая сетка’ (Касп., Сл. ПЗБ). Прыставачнае ўтварэнне ад валока2 ’невад’. Сюды ж падвалочак ’маленькі невад’ (Дэмб.), ’сачок для лоўлі рыбы’ (Сцяшк. Сл.).

Падва́саліны ’узаемнае наведванне бацькоў маладой і маладога пасля вяселля; пярэзвы’ (Сл. ПЗБ), падвясёлкі ’тс’ (Сл. ПЗБ). Конфіксныя ўтварэнні ад вяселле. Падвасалі‑ ны < падвяселіны. Ацвярдзенне в і с, відаць, у выніку забыцця ўнутранай формы слова, паколькі яно адзначана на літоўскай тэрыторыі.

Падве́й1 ’дух, які круціцца ў ветры, прыносіць разбурэнні і незвычайныя хваробы; хвароба, якая здараецца, калі прахопіць скразняком, параліч’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), ’скразняк’ (Сцяшк. Сл.), ’хвароба’ (ТС), ’прастуда, параліч’ (Касп., Гарэц., Інстр. II), пудві́й ’тс’ (Нар. лекс., стол.), ’ліха, бяда’ (Жд. 2). Укр. підві́й ’від хваробы ад ветру’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад падвеяць < веяць. У семантычных адносінах параўн. яшчэ ве́транка (гл.).

Падве́й2 ’расліна падвей шыракалісты, Eriophorum latifolium Норре’ (ТСБМ, Кіс.), ’драсён змяіны, Polygonum bistorta L.’ (Бейл). Да падвей1, таму што Eriophorium latifolium Hoppe у народнай медыцыне выкарыстоўваецца для лячэння падвею (БСЭ, 7, 601). Мабыць, аналагічную матывацыю можна прыняць і для драсёну, які таксама з’яўляецца лекавай раслінай.

Падві́лка ’павека’ (Сл. ПЗБ). Няясна. Мабыць, з *падвійка (гл. вейкі) з вядомым у дыялектах пераходам и > л, напрыклад, ляха: яха ’рэха’.