◎ Нашу́лка ’ахапак чаго-небудзь (акрамя сена), які бяруць пад паху’ (навагр., Нар. сл.), ’ношка’ (іўеў., маладз., Сл. ПЗБ), нашу́лкі ’насілкі; дзве жэрдкі, на якіх пераносяць сена’ (ашм., смарг., Сл. ПЗБ). ГТамянш. да ноша ’груз, вязка, якія нясуць на сабе ці з сабой’, ношы ’насілкі’ (гл.); у < о пад націскам, відаць, адлюстроўвае закрытае або дыфтангічнае вымаўленне галоснага, характэрнае для названага арэала, гл. Нарысы па бел. дыял., 37 і інш. Параўн. нашоука, нашоукі, нашолкі ’ношка’ (навагр., іўеў., Сл. ПЗБ).
◎ Нашупы́рыцца ’наставіць пер’е (пра курэй)’ (Бяльк.). Гл. нашапу́рыцца, нашаперыцца.
◎ Нашу́хацца ’многа надзець на сябе’ (ТС). Да шукацца ’шамацець’, ад гукапераймальнага шух ’шась’ (гл.).
◎ Нашу́шкацца, нашуштацца ’многа надзець на сябе’ (ТС, жытк., Жыв. сл.). Да шу́шкацца ’апрануць на сябе шмат’ і ’поркацца, шамацець, шаптацца’, параўн. нашу́шкацца ’нагаварыцца шэптам’ (Нас.), а таксама рус. нашу́шкаться, начу́чкаться ’многа на сябе адзець’ (дан., СРНГ).
◎ На́шцы, на́сцы ’наскі, тутэйшы’ (ТС). Няясна; магчыма, глыбокі архаізм адпаведна да на́шскі ’тс’ з пераходам ‑кі > ‑цы, параўн. уроцьКурокі ’хвароба ад дрэнных вачэй’, кадуцыс кадукі, ад кадук ’бяда, няшчасце’, адносна апошніх гл. Карскі, 1, 365–366; параўн. заканамернае польск. litewscy ’літоўскія’ пры litewski ’літоўскі’ і пад. Гл. наскі.
На́шча ’не еўшы нічога’ (Нас., Мядзв., Шпіл., Грыг., Гарэц., Бяльк., Растарг., Сл. ПЗБ), ’на пусты жывот пасля начнога сну’ (полац., Нар. сл.), на́шчо ’тс’ (мін., Шн. 2, навагр., Сл. ПЗБ), na czczo ’тс’ (Федар.), сюды ж нашчако́м ’тс’ (дзятл., Сл. ПЗБ), на́шчы ’які з раніцы не прымаў ежы, пусты’ (Нас.), на́шчыцца ’есць што-небудзь на галодны страўнік, закусваць пасля выпіўкі’ (Нас.), ’апахмяляцца’ (Яўс.; мсцісл., З нар. сл.), укр. наще́ ’на галодны страўнік; дарэмна’, польск. naczczo ’нічога не еўшы з раніцы’, балг. наще́ ’тс’. З больш ранняга натшча (натще), зафіксаванага яшчэ ў Насовіча, дзе т выпала «ў выніку вялікага збегу зычных» (Карскі, 1, 356), што ў сваю чаргу з на‑тъщ‑ѣ (Шуба, Прыслоўе, 116), або на тъште (Карскі 2-3, 73) ад прасл. *tъštь, гл. тшчы, тошчы ’пусты; чысты; дарэмны’, параўн. славен. teščè ’на пусты страўнік’, пры tèšč ’пусты, парожні’. Гл. нашчэ́серца.
Нашча́дак ’наследнік, патомак’ (Некр. і Байк., БРС, ТСБМ), укр. наща́док ’тс’. З на і *шча́дак, параўн. укр. ща́док ’тс’, ст.-польск. szcządek ’патомства’, szczęd (szczęt) ’рэшткі’ (гл. шчэнт), ст.-чэш. ščědie ’пакаленне’, што ў сваю чаргу з *iz‑čędьje, параўн. ст.-слав. иштѧдиѥ; усё да *čędo, гл. чада (Брукнер, 542; Махэк₂, 92–93; Бязлай, 1, 76).
◎ Нашчама́ць ’нашчапаць’: нашчапай шчэпак (ст.-дар., Нар. сл.). Ад шчама́ць, гл.
◎ Нашчогацца ’насёрбацца’ (пух., З нар. сл.). Ад шчогаць (гл.), відаць, гукапераймальнае.
◎ Нашчот ’наконт, пра’ (Бяльк., зэльв., Жыв. сл.). Запазычана з рус. насчет ’наконт, адносна’.