Нашапе́рыцца ’натапырыцца’ (любан., Сл. ПЗБ), нашопу‑ рыць ’узбіць, ускалмаціць’ (ТС), параўн. рус. нашапериться ’зазлаваць’, славен. našepėriti, našopiriti ’вычварна апрануцца’, серб.-харв. нашепурити ’тс’. Экспрэсіўныя ўтварэнні з характэрнай варыянтнасцю асновы, паводле Махэка₂ (98), уключаючай узмацняльнае *še < *če, параўн. рашчаперыць (< рас‑чаперыць) ’растапырыць’, перыць і пад., гл. чапурыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)