Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Натрубі́цца ’наесціся да адвалу, да болі ў жываце’ (полац., Нар. сл.), экспр. ’напіцца’ (ТС). Да трубі́ць — іранічна ’есці, піць’.

Натрудзі́ць ’стаміць, давесці да хваравітасці’ (Сл. ПЗБ), ’патрывожыць, натаміць і без таго стомленыя ці хворыя часткі цела; прычыніць боль, муку таму, хто нямоглы, хваравіты’ (Нас., Гарэц.), ’навярэдзіць’ (Некр., ТС). Гл. труд, трудзі́ць.

Натру́шчыцца экспр. ’наесціся’ (ТС.). Да тру́шчыць ’есці’ (гл.).

Натрэскацца ’наесціся многа’ (Грыг.). Да трэскаць ’есці’.

Натрэтны ’назойлівы, надакучлівы’ (Жд. 2), натрэнтны ’напорысты’ (Сл. ПЗБ), ’навязлівы, назойлівы’ (Нас.), ’настойлівы’ (Сцяшк. Сл.). З польск. natrętny ’назойлівы, надакучлівы’, параўн. ст.-бел. натренть ’нахабнік’ (1627 г.) < ст.-польск. natręt (Булыка, Лекс. запазыч., 125).

На́тта ’надта, вельмі’ (Бяльк., Сл. ПЗБ), натто ’тс’ (Кліх, Сцяшк., Сл. ПЗБ), ’звыш, залішне’ (Нас., Мал.). Гл. надта.

Нату́га ’напружанне’ (Нас., Яруш., Гарэц., Бяльк.), ’празмернае напружанне сіл’ (Сл. ПЗБ), натужыць ’нацягнуць, напружыць’ (Бяльк.). Гл. тугі́, ту́жыць.

Нату́ра ’характар’ (Яруш., Некр., Бяльк., Пятк. 2, Сл. ПЗБ, ТС), ’прырода, характар’ (Рам., Гарэц.), ’упартасць’ (Нас.), ст.-бел. натура ’прырода; характар’ (1580 г.) < ст.-польск. natura (з 1461 г.) < лац. natura ’прырода, характар і інш.’ (Булыка, Лекс. запазыч., 139). Гл. таксама Кюнэ (Poln., 90), які лічыць сучаснае бел. натура запазычаннем з польскай.

Натура́льны ’прыродны, не штучны, звычайны’ (Некр. і Байк., ТСБМ), ст.-бел. натуралный (натуральный) ’тс’ (1615 г.) < ст.-польск. naturalny (фіксуецца з XVI ст.) < лац. naturalis (Булыка, Лекс. запазыч., 195). Паводле Кюнэ (Poln., 90), сучаснае бел. натуральны з польск. naturalny.

Натурлівы ’схільны да самадурства, упарты, капрызны’ (Гарэц., Анім., Сл. ПЗБ, Яўс.), ’наравісты’ (Нас., Бяльк., ТС). Да натура, літаральна ’той, хто паказвае свой характар’.