Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Назоўны (склон). Агульнаеўрапейская калька з лац. nominativus, параўн. рус. именительный (ад имя), польск. mianownik (ад miano ’імя’, mianować ’называць’) і г. д. (гл. Словарь славянских лингвистических терминов, т. 1. Прага, 1977, 344); апошні тэрмін або, магчыма, укр. називний (відмінок), з’явіўся непасрэдным узорам калькавання. У далейшым, паводле адносін лац. nomen ’імя’ — nominativus ’назоўны склон’, шляхам семантычнай кандэнсацыі была створана пара назоўны склонназоўнік з пераасэнсаваннем значэння ’форма, якая выступае ў назоўным склоне’.

Назу́блены ’прарослы’ (ТС), назубленае насенне ’насенне, якое толькі пачынае прарастаць’ (Жд. 1, Мат. Гом.), назубіцца ’прарасці’ (Мат. Гом.), назубіць ’нарабіць вострых зубоў на лазе’ (Яўс., Яруш., Сл. ПЗБ). Усё да зуб, параўн. літ. žémbėti ’прарастаць, пускаць расткі’, літаральна ’зубіцца’.

Называ́ты ’запрашальнік (на вяселле)’ (Мат. Гом.). Цікавае аддзеяслоўнае ўтварэнне на -аты са значэннем Nomina agentis, параўн. араты, памагаты. Да зваць (гл.), параўн. пазываты ’пасланы для запрашэння’, ’пасыльны ў судзе’ (Нас.).

Назы́знуць ’напухнуць, набрыняць’: віма назызла (у каровы) (полац., шарк., ул. інф.). Да зызнуць (гл.), адносна этымалогіі параўн. балг. зъзна ’дрыжаць ад холаду’ (гукапераймальнае), адкуль магло развіцца значэнне ’апухаць ад холаду, рабіцца аслізлым (напрыклад, пра рукі)’, параўн. Цыхун, Бел.-рус. ізал., 90.

Назы́каць ’напазычаць’ (Мат. Гом.). Пры наяўнасці польск. riażyczyć, якое сярод іншых мае і значэнне ’пазычыць’, можна было б думаць пра запазычанне, як сцвярджаецца адносна ст.-бел. жичити, зычити (Булыка, Лекс. запазыч., 114). Аднак варонеж. жичить ’пазычаць’, а таксама геаграфія беларускага слова прымушаюць бачыць у ім мясцовае ўтварэнне, магчыма, на базе па‑зыка ’доўг’, параўн. тураўск. іці (бегці) у позыку (позыкі) (ТС); не выключаны ўплыў з боку дзеяслова зыкаць ’бегаць, гізаваць’.

Назы́нуць ’наваліцца, напасці’ (Юрч.). Да зынуць (гл.).

Назы́рны ’неадчэпны, надакучлівы’ (Сцяшк.). Няясна. Па структуры вельмі падобна да настырны; магчыма, да зырыць, зырыцца ’пільна ўглядацца’, што ў сваю чаргу *гыеіі ’глядзець’.

Назява́ць экспр. ’накрычаць’ (паст., Сл. ПЗБ). Да зявацьмоцна крычаць, гарланіць’ (Нас.), параўн. зяваць ’пазяхаць’ (там жа), гл. Звяртае на сябе увагу аднолькавае развіццё значэння ад ’пазяхаць’ да ’крычаць’ у беларускага і славенскага дзеяслова zęvati.

Назялі́ць: дзеці назелюць галаву (бялын., Янк. 3.). Да зя‑ ліць ’надакучаць, дурыць’ (гл.).