Назоўны (склон). Агульнаеўрапейская калька з лац. nominativus, параўн. рус. именительный (ад имя), польск. mianownik (ад miano ’імя’, mianować ’называць’) і г. д. (гл. Словарь славянских лингвистических терминов, т. 1. Прага, 1977, 344); апошні тэрмін або, магчыма, укр. називний (відмінок), з’явіўся непасрэдным узорам калькавання. У далейшым, паводле адносін лац. nomen ’імя’ — nominativus ’назоўны склон’, шляхам семантычнай кандэнсацыі была створана пара назоўны склонназоўнік з пераасэнсаваннем значэння ’форма, якая выступае ў назоўным склоне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)