Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ву́зкі (БРС, Байк. і Некр., Грыг., Касп., Шат., Бяльк.), укр. вузьки́й, рус. у́зкий, ву́зки (Растаргуеў, Бранск.), польск. wązki, чэш. úzký, славац. úzky, в.-луж. wuski, н.-луж. wuzki. Да ву́зак (гл.), прасл. ǫzъkъ, роднаснае да літ. añkštas ’тс’, лац. augustus ’вузкі, цесны’, ст.-інд. aṁhús ’вузкі’, гоц. aggwus ’тс’ і інш. (гл. Фасмер, 4, 154; Брукнер, 605; Рудніцкі, 1, 496).

Вузлава́ты (БРС, Грыг., Бяльк.), укр. вузлува́тий, рус. узлова́тый, польск. węzłowaty. Утворана пры дапамозе складанага суфікса ‑αβ‑ατ‑, вядомага пераважна на паўночнаславянскай тэрыторыі, ад вузел (гл.) са значэннем ступені пэўнай якасці.

Ву́злаўя ’перадок у возе’ (дзярж., Нар. сл.). Гл. вузгалаўе.

Вузля́к ’вузел’ (карэліц., Шатал.), вузьля́к ’памянш. ад вузёл’ (Бяльк.). Да ву́зел, няясная словаўтваральная матывацыя, паколькі для беларускіх утварэнняў на ‑ак памяншальна-ласкальнае значэнне нехарактэрна (З жыцця, 68); магчыма, пад уплывам прадуктыўнай на ўсходзе Беларусі мадэлі вальлёвальля́к ’валлё (у птушкі)’, вульлёвульля́к ’вулей’, дзе суфікс надае слову падкрэсленае значэнне адзінкавасці з-за збліжэння першых слоў са зборнымі назоўнікамі тыпу галлё́ (адносна пастаяннага змяшэння дэмінутыўных утварэнняў з сінгулятывамі гл. Мартынаў, Деривация, 56 і наст.). Менш верагодна ўздзеянне словаўтваральнага тыпу з гэтым суфіксам, які характэрны для назваў маладых істот, утвораных ад адпаведных назоўнікаў, і шырока вядомы на паўночным захадзе і ў цэнтры Беларусі (параўн. цяля́к, каця́к, вуця́к) і мае літоўскія адпаведнікі (Атрэмбскі, Gramatyka, 280); магчымасць уздзеяння гэтага словаўтваральнага тыпу падтрымліваецца фармальным збліжэннем зыходнай формы з казёл.

Ву́змежжа ’ўскраіна поля каля мяжы’ (слаўг., Яшк.). Ад узме́жжа (гл.) з в пратэтычным у выніку пераносу націску на прыстаўку і дээтымалагізацыі.

Вузмук ’шост, да якога прымацаваны сеткавы мяшок у рыбалоўнай прыладзе («паплаў»)’ (рэч., калінк., Браім). Аддзеяслоўнае ўтварэнне са значэннем прылады дзеяння; зыходнымі прыставачнымі дзеясловамі могуць быць *уз‑мы́каць або *вы‑смыка́ць ’вырываць, выхопліваць’; гл. мы́каць, смы́каць, семантыка якіх паказвае прызначэнне дэталі (параўн. «вузмукі маглі свабодна рухацца па вертыкалі ўздоўж жорасцей», г. зн. пры дапамозе іх лёгка можна выхапіць сетку з вады), фанетыка характэрна для гаворак поўдня Беларусі.

Вузна́ць ’пазнаць’ (Бяльк.). Запазычана з рус. узна́ть ’тс’ вусным шляхам (пратэза).

Ву́зорнуць ’вынырнуць’ (КТС). Літаратурная форма была б вызарыць, паралельная да вызірнуць, гл. зірну́ць ’глянуць’ з чаргаваннем галоснага; параўн. зоркі ’зоркі, пільны’ і пад.

Вузро́слы ’дарослы’ (Бяльк.). Ад узрасці́ ’вырасці’, гл. узро́ст, як узнясці́, узнёслы ’патэтычны’, аднак пратэза перад прыставачным у сведчыць хутчэй пра запазычанне з рус. взро́слый ’дарослы’.

Ву́зы ’цесныя сувязі; тое, што звязвае, аб’ядноўвае (вузы братэрства і пад.)’ (БРС, КТС). Кніжнае запазычанне з рус., дзе са ст.-рус. оуза, ст.-слав. ѫза, вѫза (Крукоўскі, Уплыў, 29), параўн., аднак, яшчэ ў Зізанія оузы, ланцꙋхи, вѧзане.