Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Велягу́р, велягу́ра ’перарослы’ (Нас.), велягу́рны, велягу́рысты ’высакарослы; велічны; высакамоўны; фанабэрысты; пышны’. Да этымалогіі гл. Супрун, Веснік БДУ, 1969, 2, 68 наст.

Ве́на ’венца’ (Шатал.). Дыялектнае новаўтварэнне на базе суфіксальнага ве́нца (гл.).

Ве́нік ’венік’. Рус. ве́ник, укр. ві́ник ’тс’, чэш. věnik ’пучок, вязанка’; параўн. і ст.-рус., ст.-слав. вѣникъ. Слав. *věnikъ — утварэнне ад прасл. *věnъ ’вянок, сплеценае галлё і г. д.’ (рус. вен, польск. wian ’вянок’), якое адносіцца да *viti *vьi̯ǫ ’віць’ (і.-е. *u̯ei̯‑ ’тс’; гл. віць). Акрамя *venikъ, сюды належыць *věnъkъ ’вянок’, *věnьcь ’вянок, вянец’. Гл. Брандт, РФВ, 25, 217; Праабражэнскі, 1, 108; Фасмер, 1, 291.

Ве́нца ’абадок (пасудзіны); абадок, кольца’ (БРС, Шатал.). Укр. ві́нця мн. л., н. р. ’край пасудзіны’. Можна меркаваць, што гэта слова ўзнікла метафарызацыяй да *věnъkъ, *věnъkъ. Параўн. рус. дыял. ве́нчик ’тоўсты аплёт па верхняму краю снеткавага каша’, вене́ц ’горны хрыбет кругам, паўкругам; край высокага стэпу і г. д.’ Параўн. Рудніцкі, 1, 430–431.

Ве́нцер (БРС, Шат., Сцяшк. МГ). Рус. ве́нтерь, польск. więcierz, więcerz і г. д., укр. вʼя́тер, вʼя́тір. Лічыцца запазычаннем з літ. vénteris ’венцер з івавага пруцця’, лат. veñteris. Думка пра запазычанне літ. слова з слав. не пераконвае. Падрабязна Фрэнкель (1223–1224). Гл. яшчэ Фасмер, 1, 292; Урбуціс, Baltistica, 5 (1), 1969, 52.

Ве́пер (Шат.) ’кабан’. Ст.-рус., ст.-слав. вепрь, рус. вепрь, укр. вепр, ве́пер, польск. wieprz, чэш. vepř, балг. ве́пър, серб. ве̏пар. Прасл. *veprь ’вяпрук’ (магчыма, раней назоўнік i‑асноў). І.‑е. сувязі не вельмі пэўныя. Тлумачэнні: 1) роднасць з лат. vepris ’вяпрук’ (але, можа, гэта запазычанне з рус. мовы); 2) роднасць з лац. veprēs ’цярновы куст’ (першаснае значэнне слова *veprь магло быць ’шчаціністы, калючы’); 3) роднасць са ст.-інд. vápati ’рассыпае (семя)’; 4) сувязь з лац. aper, ст.-в.-ням. ebur ’вяпрук’ (ням. Eber). Не выключаецца, аднак, што *veprь — старое «праеўрапейскае слова». Гл. Фасмер, 1, 292 (там і літ-pa). Параўн. Махэк₂, 684.

Ве́ра. Ст.-рус., ст.-слав. вѣра, рус. ве́ра, укр. ві́ра, польск. wiara, чэш. víra, балг. вя́ра, серб. ве̏ра і г. д. Прасл. *věra ’вера’. Сюды ж і прасл. *věrьnъ ’верны’ (ст.-рус. вѣрьныи, рус. ве́рный, бел. ве́рны, укр. ві́рний, польск. wierny, чэш. věrný, ст.-слав. вѣрьнъ, балг. ве́рен, серб. ве̑ран і г. д.), а таксама дзеясловы тыпу *věriti, *věrovati ’верыць’: ст.-рус. вѣрити, вѣровати, бел. ве́рыць, укр. ві́рити, рус. ве́рить, ве́ровать, польск. wierzyć, чэш. věřiti, ст.-слав. вѣровати, вѣрити, балг. вя́рвам ’веру’, ве́ря се ’бажуся, клянуся’, серб. ве̏ровати ’верыць’, ве̏рити ’засватаць’ і г. д. І.‑е. *u̯ēr‑: лац. vērus ’сапраўдны, верны’, гоц. tuz‑wērjan ’сумнявацца’ (tuz — частка з адмоўным значэннем), ст.-в.-ням. wār (ням. wahr) ’сапраўдны, верны, надзейны і да т. п.’, wāra ’праўда; вернасць і г. д.’ Таксама параўноўваюць з авест. var‑ ’верыць’, varəna‑ ’вера’ (у такім выпадку трэба б было зыходзіць з кароткага галоснага ў і.-е. праформе). Параўн. Фасмер, 1, 292–293.

Верабе́й ’верабей’ (Нас., Шат., Касп., Бяльк.). Ст.-рус. веребии. Лічыцца прасл. дыял. формай (*verbьjь), якая чаргуецца з больш пашыраным *vorbьjь ’тс’ (рус. воробе́й, укр. воробе́ць, горобе́ць, польск. wróbel, чэш. vrabec, балг. врабе́ц, серб. вра́бац і г. д.). Корань *virb‑, які мае адпаведнасці ў і.-е. мовах. Падрабязна гл. Шмідт, KZ, 22, 317; Фасмер, 1, 352; Праабражэнскі, 1, 96; Шанскі, 1, В, 164; спецыяльна аб форме *verbьjь гл. Траўтман, 342; Трубачоў, Слав. языкозн., 5, 177.

Вераго́дны. Параўн. укр. вірогі́дний (у помніках і вернегодный), польск. wiarygodny, чэш. věrohodný. Да *godьnъ ’годны, дастойны’ і *věra ’вера’. Але, здаецца, можна ставіць пытанне аб запазычанні бел. і ўкр. слова з зах.-слав. моў (з польскай).

Ве́рад (БРС, Шат., Шатал.), верадава́ты. Рус. ве́ред ’нарыў, гнайнік’, укр. ве́ред, ст.-рус. вередъ ’рана, нарыў’, польск. wrzód, чэш. vřed ’гнайнік’, ст.-слав. врѣдъ, балг. вреда́ ’шкода’, серб.-харв. ври̏јед і г. д. Прасл. *verdъ. Роднаснае: лат. ap‑vir̂de ’нарыў’, ст.-інд. várdhati ’расце’ або ням. Warze ’бародаўка’. Гл. Праабражэнскі, 1, 73; Фасмер, 1, 295. Параўн. Шанскі, 1, В, 194.