◎ Пасюта́ць ’згубіць што-н. па дурноце, недагляду’ (Калосьсе, 1938, 4). Літуанізм. Параўн. літ. pa‑siūsti ’ашалець, уз’юшыцца’ (Вяржбоўскі, 879; Урбуціс, Baltistica, 1969, 5 (1), 67; Лаўчутэ, Балтизмы, 70).
◎ Пасява́ць ’сеяць (доўга)’, ’высяваць’ (Ян.). Дуратыўны дзеяслоў, утвораны ад сеяць (гл.); пашырэнне суфікса ‑ва‑ ў сувязі з тым, што аснова дзеяслова заканчваецца на галосны (параўн. быць — бываць, чуць — чуваць). Прыстаўка па‑ тут мае значэнне ’вы-’.⇉/
◎ Пасяда́ць, поседати ’валодаць’ (Гарб., Нас.), ст.-бел. посядати, поседати ’тс’ (1486 г.) запазычаны са ст.-польск. posiadać ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 34). Сюды ж посе́сці ’мець, атрымаць’ (ТС).
Пасяджэ́нне, пасе́жанне, пасяжэнне ’сход, нарада’ (ТСБМ, Юрч., Яруш.) — калька з польск. posiedzenie ’тс’, якое ад дзеяслова posiedzieć ’пасядзець’. Да па‑ і сядзе́ць (гл.).
◎ Пасядзе́льня ’памяшканне для збруі калгасных коней’ (смарг., Сцяшк. Сл.). Да сядло (гл.). Аб суфіксе ‑ня гл. Сцяцко (Афікс. наз., 165). Прыстаўка па-, відаць, ад слова памяшканне, з якім + сядзёльня магло уступіць у кантамінацыйныя адносіны.
◎ Пасядзе́нне, пасядзённіко ’спакойная работа’, ’бяседа’ (Нас.). Утвораны ад дзеяслова пасядзёць < сядзёць (гл.). Сюды ж пасядзенкі, пасядушкі ’наведванне каго-н. з мэтай прабавіць вольны час у размовах’ (ТСБМ), маг. пасядзелкі ’вячоркі дзяўчат-папрадух’ (Жакава–Блінава, Пытанні бел. дыял.), поседанье, поседзёнькі, поседзёнкі ’тс’ (ТС).
◎ Пасядзе́ня ’пасяджэнне’ (шальч., Сл. ПЗБ). З польск. posiedzenie ’тс’.
◎ Пасядры́ць ’пастарэць’ (б.-каш., Мат. Гом.). Утворана ад прэфікса па (< прасл. po‑) і ⁺сядрыць; апошняе з’яўляецца, магчыма, балтызмам, параўн. літ. sidabras ’серабро’, sidabruoti ’серабрыць’ пры ад’ідэацыі рус. поседеть пасівець’.
◎ Пася́к, пасякі ’суконная посцілка, вытканая ў шырокія палосы’ (смарг., ваўк., івац., Сл. ПЗБ; івац., Сл. Брэс.). Да пас© (гл.). Аб суфіксе ‑як гл. Сцяцко, Афікс. наз., 146.
◎ Пасялда́ ’пасялуха’ (лаг., Сл. ПЗБ). Утворана ад выразу па сялу (параўн., пасялуха) пры дапамозе суфікса ‑да (аб ім. гл. Сцяцко, Афікс. наз., 34–35). Да сяло (гл.). Аналагічна ўтвораны: пасялёнь ’гультай, які любіць хадзіць з хаты ў хату’ (докш., Янк. Мат.; круп., бяроз., Сл. ПЗБ), пасялун ’тс’ (КЭС, лаг.; маст., Сл. ПЗБ), пасялуха ’пахатуха, пляткарка’ (КЭС, лаг.; Некр.), віл., шчуч. пасялушніца, чэрв. пасёльніца (Сл. ПЗБ), пасялёнда ’асоба, якая любіць вечарам схадзіць да суседа пагаварыць’ (КЭС, лаг.), а таксама пасяльны ’пасялень’ (Клопава, Филол/сб., 1966, 146).