Перамяша́ць ’апрацаваць зямлю плугам пасля баранавання’ (чэрв., Сл. ПЗБ), палес. пэрэмэша́т, перэміша́ты ’ўзараць папар вясною другі раз’ (Выг.). Да пера- і мяша́ць (гл.).
◎ Пе́ран ’пярун’ (светлаг., рэч., Мат. Гом.), персть ’пярун’, ’гром’ (Ян.). βμ пярун (гл.). Націск на першым складзе, магчыма, пад уплывам польск. piorun ’маланка, грому аднак змены ў вакалізме застаюцца нявыплачанымі.
◎ Пераналёчнік ’маруна (павіліца) сапраўдная, Galiam verum L.’ (вілен., Кіс.). Кантамінаваная назва з перад полем + урочнік (іншая назва гэтай расліны) — расліна любіць расці на сухіх ускрайках лесу, дзе шмат святла.
◎ Перанараві́ць ’перачакаць’ (Нас.). Да пера- і нораў (гл.).
◎ Пераніры́ндаваць ’іграць на нервах’ (паст., Сл. ПЗБ), астрав. nipanipbiHÖaeaifb ’бавіць час пустымі размовамі’ (Сл. рэг. лекс.). Да пера- і пірындаваць, пірындзіць (гл.).
Перанітава́ць ’пераніцаваць’ (ТСБМ, Яруш., Шпіл., Федар., Бяльк.). З пераніцава́ць, збліжана з нітка: да пера- і ніцава́ць (гл.).
Перані́шпарыць ’перапароць, перашукаць’ (Касп.). Да пера- (гл.) і нішпарыць (гл. ны́шпарыць), якое ў выніку перастаноўкі зычных першага складу з шні́парыць ’шнырыць; шукаць якую-небудзь ежу, прынюхваючыся’ (гл.), магчыма, у выніку збліжэння з мышкава́ць ’вынюхваць, падкрадвацца’, нішкам ’цішком, употай’, нішкаваць ’вынюхваць, падкрадвацца’ (гл.).
Перано́сіца ’пераноссе’ (навагр., ЖНС), пірано́сіца ’верхняя частка носа між вачэй’ (Варл.). Лексема з суф. ‑іц‑а (як у балг. і серб.-харв. мовах) — пад уплывам рус. ці ц.-слав. мовы, параўн. яшчэ ст.-рус. переносица ’тс’ (з 1682 г.).
Пераня́ць ’перахапіць, падхапіць у час руху; засвоіць, запомніць; запазычыць’, трак. ’захварэць на панос’, віл. ’прыняць дзіцё пры родах’ (ТСБМ, Гарэц., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС). Укр. перейня́ти, переня́ты, перея́ти ’пераймаць, перахопліваць, пераняць’, рус. переня́ть ’пераняць, перахапіць’, пск. ’сустракаць ля брамы свайго дома’, польск. przejąć, przejmać ’узрушыць; прысвоіць, успадкаваць; перахапіць’. Паўночнаславянскае. Да прасл. *per‑jęti. Гл. таксама пераймаць, узяць і ‑няць.
◎ Перапа́длівы ’нясталы ў сіле і здароўі’ (Касп.); сюды ж пэ‑ рэпадэстый ’няўстойлівы, зменлівы — пра надвор’е’ (кобр., І łap. лекс.), польск. przepadzisty ’дажджлівы, які падае з перапынкамі’. Блізкая семантыка ў дзеясловаў перапасці, перанасіць ’схуднець’ (Др.-Падб., Гарэц.), прапасціся ’тс’ (ТСБМ, Янк. 3., Мат. Гом., Скарбы), перакідацца ’прыніжацца, вельмі дагаджаць’ (слонім., Нар. словатв.), перэпсідвацца ’згінацца ў пояс’ (ТС) і ў польск. przepadać się ’сохнуць, мізарнець, марнець’, ’ліць з перапынкамі (пра дождж)’, а таксама ў рус. перепадать ’худзець, слабець, знясільвацца’, перенадиться ’упасці’, ’пераставаць ісці (пра дождж)’. Параўн. таксама чэш. ргерасиў ’пахудзелы, змарнелы’. славен. prepadati ’прыходзіць да заняпаду’. Да прасл. *per‑padti. Гл. пера- і пасці (гл.).