Перані́шпарыць ’перапароць, перашукаць’ (Касп.). Да пера- (гл.) і нішпарыць (гл. ны́шпарыць), якое ў выніку перастаноўкі зычных першага складу з шні́парыць ’шнырыць; шукаць якую-небудзь ежу, прынюхваючыся’ (гл.), магчыма, у выніку збліжэння з мышкава́ць ’вынюхваць, падкрадвацца’, нішкам ’цішком, употай’, нішкаваць ’вынюхваць, падкрадвацца’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)