◎ Падо́йма ’падняцце, падъём’ (Нас.), падбим (Яруш.), падбимы (Др.-Падб.) ’тс’, падбимы ’пачастунак у час вяселля для таварышаў маладога або сябровак маладой’ (Янк. 2), у падбиму ’як падняць’ (Юрч.). Укр. підойма ’рычаг’, польск. podyma, чэш.-дыял. podejmą ’частка калёс’, славац. podojma, podejmą, podojńa ’рычаг’. Мабыць, праслав. podъ‑jьm‑a (гл. падняць) (Махэк, 466).
◎ Падо́к ’падсцілка пад стог’ (Сцяшк.), ’насціл з бярвення на чатырох слупах пад стог’ (Выг.), падок ’падпечны зруб’ (Дразд.), ’памост пад стажок намалочанага збожжа; воз’ (ТС). Памяншальнае да под (гл.). Параўн. яшчэ рус. под з дакладнымі семантычнымі карэспандэнцыямі: ’падсцілка пад стог, некалі з памостам, насцілам’, ’падапечны зруб’ і г. д.
Падо́л ’ніжні край сукенкі, кашулі і пад.’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Шат., Касп., Юрч.), подо́л ’тс’ (ТС), ’плыткае месца ў рэчцы, дзе мыюць бялізну’ (Касп., Юрч., Янк., Сцяшк. Сл.), падо́л, паддо́л ’прыпол; падол’ (Сл. ПЗБ). Рус. подо́л ’край адзежы; падэшва гары; нізкае месца пабліз ракі’, укр. поді́л ’нізкае месца; падол жаночай кашулі’, польск. podołek ’падол адзежы’, чэш. podol застар. ’доўгая даліна’, podolek ’падол адзежы’, padol ’доўгая даліна’. Да po‑ і dolъ (Фасмер, 3, 299; Махэк, 134).
Падо́нак ’адонак (пад сена)’, падо́на ’тс’ (ДАБМ, 878), падо́нне ’ніжні пласт сена’ (Мат. Гом.). Гл. адонак.
Падо́нкі ’рэшткі вадкасці з асадкамі на дне пасудзіны; дэкласаваныя, разбэшчаныя, злачынныя элементы грамадства’. Суфіксальнае вытворнае ад *падонны < дно (гл.) з Суф. ‑к‑. Другое значэнне — семантычная калька рус. подо́нки.
◎ Падо́ра ’завіруха, завея’ (Бяс.). Рус. дыял. падера, падора ’тс’, падарь ’зімняя непагадзь’. Ад па‑ і дзяру (Гл. Фасмер, 3, 183).
◎ Падо́шлы ’пажылы, даволі стары’ (Нас.). З польск. podeszły ’тс’.
◎ Падпадуха ’перапёлка’ (Дразд.), пудпудніца ’тс’ (Маш.). Гукапераймальнае. Параўн. укр. підпідьом ’для адлюстравання крыку перапёлкі’, підпідьомкати ’крычаць (аб перапёлу)'
◎ *Падпа́лак 1 ’праснак’ (ТС, Мат. Гом.), подпалак, пудпалок ’тс’ (Сл. Брэсц.), подпальнік, подпаленік (ТС). Рус. подпалок ’што-н. падпаленае’, укр. підпилок, подпалок, пудпалок ’род мяккага хлеба; праснак’, польск. podpałek ’блін, спечаны на коміне’ (Карл.). Вытворныя ад падпаліць < паліць (гл.). Падрабязна гл. Вештарт, Лекс. Палесся, 112.
◎ Падпа́лак 2 ’прут у ярме’ (Сцяшк. Сл.), подпалок ’частка сахі (жалезны прут), якая падтрымлівае паліцу’ (Сержп. Земл., Выг.), путпалок ’тс’ (Тарнацкі, Studia). Польск. podpałek ’тс’. Конфікснае ўтварэнне ад паліца (гл.) з адсячэннем суф. у базавым слове. Падпалак падтрымлівае паліцу — асноўную частку сахі.