Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Валада́ць. Гл. валодаць.

Валаду́шка, вало́даўнік ’заячая капуста, Bupleurum rotundifolium L.’ (Кіс.). Рус. володка, володушка ’Ajuga pyramidalis; Ajuga reptans’, ст.-рус. володь ’волас’, ц.-слав. владь. Назва дадзена таму, што сцябло расліны пакрыта валаскамі (Траўтман, 341; Фасмер, 1, 341).

Ва́лак ’валік, палачка з кругам у прыладзе сукаць цэўкі’ (Арх. Бяльк.). Да вал3.

Валака́ ’зыбкае балоцістае месца’ (Яшк.), рус. волока ’заросшы лес у нізіне’ (КЭС). Хутчэй за ўсё да валога3 ’дрыгва’ (гл.), збліжанага з валока ’зямля; мера зямлі’. Параўн. у семантычным плане рус. волок ’гушчар’ і волока ’прыстасаванне для выцягвання бярвення з гушчару’.

Валакі́да ’той, хто марудна робіць што-небудзь’ (Арх. Бяльк.). Параўн. ст.-рус. волокида ’валакіта’ (Фасмер, 1, 342). Магчыма, з валакіта з азванчэннем т (ці не пад уплывам валанда?).

Валакі́та ’цяганіна, валакіта’ (БРС). З рус. волокита.

Валакі́ты ’частка сахі’ (рудзен., КЭС). Да валачы.

Валакі́цтва (БРС). Да валакіта.

Валакні́на ’мяты лён і пласкані’ (КЭС). Да валакно і суфікса ‑ін з рэчыўным значэннем.

Валакно́ (БРС, Інстр. I). Рус. волокно, укр. волокно, польск. włókno, в.-луж. włokno, н.-луж. łokno, чэш. vlákno, славац. vlákno, балг. влакно, макед. влакно, серб.-харв. вла́кно, славен. вла́кно. Прасл. *volkьno. І.‑е. паралелі: літ. vil̃kti ’цягнуць, валачы’, грэч. ἕλκω ’цягну’, ст.-інд. valkáḥ ’лыка’, ст.-англ. wlóh ’валакно’ (Праабражэнскі, 1, 93; Фасмер, 1, 342; Шанскі, 1, В, 150; БЕР, 1, 162; Скок, 3, 609).