Балё́н ’шар’ (Жд.). Запазычанне з польск. balon ’тс’ (а гэта з франц. ballon ’тс’.
Ба́лі (мн.) ’некалькі плытоў сплаўленага лесу, звязаных разам’ (Маслен.). Параўн. рус. ба́ля ’паля’. Ад ба́ля ’паля, бервяно’, якое ўзнікла дэкампазіцыяй з ба́лька, ба́лка ’бэлька, паля’ (< ням.; ‑ка ўспрымалася як суфікс і было ўтворана новае слова ба́ля).
Балігало́ў ’расліна’. Рус. болиголо́в, укр. болиголо́в. Параўн. чэш. bolehlav, харв. boleglav, baliglav. Прасл. boligolvъ, bolegolvъ — назва розных атрутных раслін (напр., Conium), якія выклікаюць боль галавы. Падрабязней гл. Махэк, Jména rostl., 169.
Баліна ’саланчак’ (ст.-бел., Нас. гіст.). Бясспрэчна, да бел. ба́лка ’роў; гразкая яма на дарозе; гразкая дарога’ (Яшкін), рус. ба́лка, укр. ба́лка, ба́вка ’стэпавы яр’, ба́лище ’тс’ і ’вузкая, доўгая даліна’. Польск. bałka ’маленькае возера; яр’ (мабыць, з укр.). Словы вельмі цёмнага паходжання. Думаюць аб: 1) роднаснасці з слав. bolto ’багна’, літ. balà ’тс’, ст.-в.-ням. pfuol ’лужына, багнішча’ і г. д. Бернекер, 40; Мюлейбах–Эндзелін, 1, 253; 2) роднаснасці з тапанімічнай назвай Балка́н (Сабалеўскі, РФВ, 71, 439); 3) запазычанні з цюрк. моў (тур. bulak ’крыніца’ і г. д.; Развадоўскі, RS, 2, 103; кірг. balkaš ’багністае месца’, Фасмер, RS, 3, 255 і наст.). Параўн. яшчэ Мацэнаўэр, Cizí sl., 103; Фасмер, 1, 115–116. Шпэхт (Ursprung, 318, 116, 120) выстаўляе і.-е корань *bhel‑, *bher‑ ’шэры’. Няпэўна. Цікавай з’яўляецца думка пра сувязь з такімі словамі, як обвал, провал і г. д. (так ужо Нас. гіст.). Адносна гэтай магчымасці параўн. і серб.-харв. о̏бала ’бераг’ (< *обвала; упершыню Брандт, РФВ, 18, 7).
Балі́стыка. Рус. балли́стика, укр. балі́стыка. Запазычанне з зах.-еўрап. моў: франц. balistique, ням. Ballistik. Шанскі (1, Б, 25–26) лічыць, што запазычанне было іменна з франц. мовы.
Балі́ўкі ’сцяблы і лісце бульбы’ (ДАБМ, 867). Відавочна, дыялектная форма ад *bуlь ’былінка, расліна’. Параўн. іншыя назвы: быльні́к, бы́лле, былі́ннік, буле́ннік, буле́шнік, буле́ўнік (там жа). Не выключаецца і сувязь з бу́льба (бу́ля?).
Ба́лка 1 ’бэлька’ (Сцяшк. МГ), ужо ў ст.-бел. (Гіст. лекс., 115), балкі бярвенні, якія кладуцца ўпоперак зруба ў верхнім вянку’ (Інстр. I), ба́лка ’перакладзіна, якою замацоўваюць кроквы’ (Лысенка, ССП). Рус. ба́лка (з XV ст.), укр. ба́лка (з XVIII ст.; < рус.). Запазычанне з с.-н.-ням. balke ’тс’. Фасмер, 1, 115. Можна лічыць, што бел. і ўкр. формы з рус. мовы (параўн. Шанскі, 1, Б, 24). Параўн. бэ́лька, ба́лька.
Ба́лка 2 ’роў, яма’. Гл. баліна.
Балко́н. Рус. балко́н, укр. балко́н. Запазычанне з ням. Balkon або франц. balcon (а гэта з італ. balcone < лангаб., ст.-в.-ням. balko ’бэлька’). Фасмер, 1, 116; Шанскі, 1, Б, 24–25.
Ба́лмашны ’ўзбаламучаны’ (Нас.). Відавочна, запазычанне з рус. ба́лмошный ’тс’ (а гэта звязана з ба́лмошь, ба́ломошь ’баламуцтва’, этымалогія якога не вельмі ясная, гл. Фасмер, 1, 117; можа, цюркскае, гл. Шанскі, 1, В, 86).