Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Суто́нне ’паўзмрок паміж заходам сонца і надыходам ночы, а таксама перад світаннем’ (ТСБМ, Сцяшк.), суто́нак ’тс’ (Сцяшк.), суто́нець, суто́ньваць ’змяркацца’ (ТСБМ), сутуня́цца ’тс’ (Сцяшк.), суто́нівацца ’тс’ (пух., Сл. ПЗБ), сутаня́цца ’тс’ (Жд. 1), сутуні́ты (Сл. Брэс.), сутыня́ты (стол., Нар. лекс.), сутэня́ті ’тс’ (пін., З нар. сл.), сутоні́цца ’тс’ (пух., З нар. сл.), сутуні́ты ’пачынаць світаць’ (драг., З нар. сл.), суты́ніть ’тс’ (пін., З нар. сл.). Укр. су́тінь, су́тінок ’змрок’, сутоня́е ’змяркаецца’, серб.-харв. су́тон ’змярканне, змрок’, усу́тонити ’змеркнуцца’. Усх.-слав.-серб.-харв. ізалекса (Талстой, Лексика Пол., 18). Дэрыват ад прасл. *(sъ)tęti sę, *(sъ)tinati ’сцягваць, згушчаць’; рэканструююцца прасл. *sǫtonъ, *sǫtonьje, *sǫtoniti sę (Мяркулава, Этимология–1975, 56–57; Казлова, Регионализмы, 5; Запрудскі, дыс., 35; Борысь, Etymologie, 263; ЕСУМ, 5, 485), гл. сцяць2.

Су́тра ’неахайная жанчына, бруднюха, мурза’ (гродз., воран., Сл. ПЗБ). З літ. sùtros ’гнойная жыжка’, sutrà ’мурза’; гл. Сл. ПЗБ, там жа.

Сутра́ ’іл на дне возера з дробнымі водарасцямі’, сутры́стае дно (брасл., Непакупны, Связи). Непакупны (там жа, 183) параўноўвае з лат. sutra ’гнаявая жыжка’, літ. sútros ’тс; памыі, мутная вадкасць’, ’бруд на целе’, заўважаючы, што па акцэптацыі і семантыцы беларуская форма бліжэй да літ. sutrà з другасным значэннем ’дрэнны чалавек, вырадак’ (адзначала ў в. Гервяты на мяжы з Літвой); гл. таксама Лаўчутэ, Балтизмы, 190.

Суту́лы ’пахілы, згорблены’ (ТСБМ, Некр. і Байк., ТС), ’магутны’ (Вруб.), сюды ж су́тулаваты, сутулава́сты, суту́лісты ’прыгорблены’ (Сл. ПЗБ); укр. суту́лий, рус. суту́лый ’тс’. Утворана пры дапамозе прыст. су- ад асновы тул‑, параўн. тулава, туліцца, гл. Фасмер, 3, 811; ЕСУМ, 5, 485. Значэнне ’магутны’, відаць, на базе ’прысадзісты, каржакаваты’.

Сутыка́ць ’сустракаць’ (смарг., Сл. ПЗБ). На думку аўтараў слоўніка, з літ. sutìkti ’тс’, магчыма, пад уплывам спатыкаць, гл. спаткаць.

Суты́ра ’сварка’ (Мат. Гом.), суты́р, суты́рнік ’аматар судзіцца’, сутыра́цца ’цягацца па судах’, суты́ршчына ’цяганіна па судах, судовая спрэчка, прычэпка’ (свір., Ласт.). Параўн. рус. суты́рь ’сварка, непакой’, суты́рить ’спрачацца’. Узыходзіць да прасл. *sǫtorъ ’сутыкненне, трэнне’ (гл. сутарыца) з чаргаваннем галосных у аснове; да семантыкі параўн. рус. суто́рить ’плявузгаць’, гл. Фасмер, 3, 811, 812.

Суты́чка ’бойка’, ’спрэчка, сварка’, ’удар, штуршок’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Укр. сути́чка, рус. сты́чка ’тс’. Дэрыват ад сутыкаць(ца) < тыкаць.

Су́фіт ’столь, падшытая дошкамі; сталаванне’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк.), суфі́т ’столь пад страхой з надворнага боку дома’ (Варл.), ’сталаванне’ (ДАБМ), суфэ́т ’тс’ (Сл. Брэс.), су́хвіт ’драўляная столь, калі ў хаце відаць бэлькі’, ’вышкі з дошак над сенцамі ці над токам’ (Арх. Вяр.). Запазычана праз польск. sufit ’столь’ з італ. soffitto (soffitta) ’гарышча, скляпенне, столь’ (Брукнер, 525; Карскі, Белорусы, 157; Ляшчынай, RS, 31, 1, 29).

Сухабздзей ’хударлявы чалавек’ (віц., Мат.). Складанае слова, дзе суха (гл. сухі) з’яўляецца азначэннем да незафіксаванага *бздзей (ад бздзець ’псаваць паветра’), гл. Карскі 2-3, 100.

Сухабра́зы ’хто выглядае худым, сухім з твару’ (Варл.). Складаны прыметнік, утвораны са спалучэння слоў суха (гл. сухі) і абраз у незахаваным архаічным значэнні ’твар’, параўн. стараж.-рус. образь ’тс’, славен. obraz ’твар’, серб.-харв. о̀браз ’шчака’, балг. образ ’твар, шчака’, макед. образ ’шчака, твар’, што да прасл. *obrazъ (< *obraziti ад *raziti ’рэзаць, высякаць’, першапачаткова ў дачыненні да фігуры, адлюстравання, параўн. від, гл.).

*Сухаве́іца, сухове́іца ’пясчанае поле’ (Лекс. Бел. Палесся). Відаць, да наступнага (’поле, дзе дуе сухі вецер’). Параўн. Выгонная (Бел.-укр. ізал., 20) са спасылкай на Талстога (Геогр., 129), які лічыў двухкамплектныя спалучэнні з *suxo не характэрнымі сучасным заходне- і паўднёваславянскім мовам, аднак раней прадуктыўнымі, у прыватнасці, у славенскай, і бачыць у слове палескае спецыфічнае семантычнае ўтварэнне.