Сухабра́зы ’хто выглядае худым, сухім з твару’ (Варл.). Складаны прыметнік, утвораны са спалучэння слоў суха (гл. сухі) і абраз у незахаваным архаічным значэнні ’твар’, параўн. стараж.-рус. образь ’тс’, славен. obraz ’твар’, серб.-харв. о̀браз ’шчака’, балг. образ ’твар, шчака’, макед. образ ’шчака, твар’, што да прасл. *obrazъ (< *obraziti ад *raziti ’рэзаць, высякаць’, першапачаткова ў дачыненні да фігуры, адлюстравання, параўн. від, гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)