Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Плісні́к ’плюшчай галінасты, Sparganium ramosum Huds.’ (Шат.; барый., круп., Сл. ПЗБ), плісняк ’асака, Carex L.’ (б.-каш., Мат. Гом.). Да плюшнік (гл.). Параўн. іншыя дыял. назвы расліны плвенік, плісняк, плюха, плюшнік, плюшчай, плюшчэўнік (JJA, 1).

Плі́снуць ’лінуць, плюхнуць, пырснуць’ (Бяльк.), плісну́ць ’выліць вадкасць’ (Мік.). Да пліскаць (гл.). Параўн. таксама тахнуць (гл.).

Плі́сня ’верхняя частка ступні нагі ля пальцаў, корткі’ (Дразд.), плісня ’верх ступні нагі’ (стол., Сл. Брэс.). Да плесна, плюсна (гл.).

Плісня́к ’зялёная сыраежка, Russula’ (смарг., Сл. рэг. лекс.). Да плесня (гл.) — грыб названы паводле колеру плесен і — светлашэра-зялёнага.

Плі́стаўка ’пліска, Motacilla alba’ (шчуч., Сцяшк. Сл.; карэліц., Нар. лекс.), укр. ачыстка, рус. наўг., прыбалтыйск., пецярб. плисто‑ вочка, плисточка, смал. плистовка, гіецярб., пск. ачыстка, польск. /?//л7 > ш ’тс’. Да пліска (гл.). З’яўленне ‑т‑ звязана з роднаснымі ст.-слав. Пиііпь ’шум’, чэш. pliSť, н.-луж. plišč ’плач’ (Фасмер, 3, 283).

Плісця́нка, плацейка ’плецены пояс, якім падпяразвалі сарочку’ (Нік. Очерки; Малч.). У выніку кантамінацыі слоў пліса ’байка’ і таіцянка < плёсні (гл.).

Пліта́, плыта́, плі́тка ’вялікі плоскі камень або кавалак металу з роўнай паверхняй’, ’кухонная печ з канфоркамі’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Яруш., Сл. ПЗБ; навагр., астрав., воран., Сцяшк. МГ), ’засохлы камяк зямлі на засеяным полі’ (Яшк.), ’ссохлая луста зямлі, крыга’ (ТС), ’вялікі кавалак апрацаванай гліны’ (клец., ЖНС), плі́та ’вялікая крыга’ (лёзы., Яшк.), пліта́ ’тс’ (лёзн., ЛА, 2), ’памост ці камень на беразе рэчкі, дзе мыюць бялізну’ (шчуч., Сцяшк. Сл.), ’вялікі кавалак сала’ (лун., мазыр., Шатал., ЛА, 4), плі́ты ’брыкет’ (Сцяшк. Сл.), пліта́ ’раскладка снапоў для малацьбы’ (рагач., ДАБМ, камент., 872), ’застаронак у гумне’ (кіраў., рагач., бабр., ЛА, 2), плі́та ’тарпа сена, саломы, снапоў’ (кіраў., Нар. сл.), пліта́ ’сцірта’, ’зляжалы пласт сена’ (рагач., гродз., Сл. ПЗБ; рэч., ЛА, 2), пліта́ ’касцёр дроў’, плі́та ’тс’ (асіп., жлоб., рагач., бабр., ЛА, 1), ст.-бел. плитка ’адзінка колькасці солі’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. пли́та, рус. плита́ ’пліта’, стараж.-рус. плита ’кавалак каменя з плоскай паверхняй’, ’цэгла’, польск. plitaбел.), płytaукр.), балг. пли́та ’цэгла’, магчыма, серб.-харв. пли̏тица ’плыткая міска’. Звычайна збліжаюць са ст.-грэч. πλίντος ’цэгла’ (Фасмер, 3, 283). Магчыма, некаторыя лексемы (напр., балгарская) узыходзяць да навагрэч. πλίθα ’цэгла з гліны і саломы’ (БЕР, 5, 354), аднак трэба прыняць пад увагу пашырэнне (усх.-слав. тэрыторыя) і суаднесці з літ. plytéti ’распасцірацца’, plìsti ’тс’, у такім выпадку можна гаварыць аб лексеме пліта́ як аб балтызме (Банькоўскі, 2, 610). Сюды ж плітня́к ’вапняковая ці пясчаная парода, якая лёгка раздзяляецца на пліты’, плітава́ць ’абчэсваць камень у выглядзе пліткі’ (Шат.), плі́тка ’кара’ ў выразе: пліткай узяцца ’пакрыцца струпамі’ (докш., Сл. ПЗБ), плі́ты ’прыступкі ганка з каменю’ (воран., Сцяшк. МГ), плітоўка ’расколатыя на кавалкі камяні’, плітоўнік ’малаток для расколвання камянёў на кавалкі’ (Скарбы).

Плі́тка ’палавіна капуснай галоўкі’ (Вешт.; петрык., Мат. Гом.; ЛА, 4). Відаць, з пялю́тка (гл.) у выніку сцяжэння ў першым складзе.

Плі́тніца1 ’куча камення’ (шчуч., Сл. рэг. лекс.). Да пліта ’камень’ (гл.) і суф. ‑ніц‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 164).

Плі́тніца2 ’цагельня’ (добр., Мат. Гом.). Да пліта ’цэгла’, якое сустракаецца ўжо ў XII ст. (Кірыла Тураўскі) і, відаць, узыходзіць да ст.-грэч. πλίνθο, ’плоская цэгла, плінфа’ і суф. ‑иіц‑а са значэннем месца. Параўн. рус. пск. платня ’месца, кар’ер, дзе з горных парод здабываюць пліты’.

Пліуці́ць1 ’трызніць у непрытомнасці’, ’несці лухту’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Да плутещь (гл.). ■