◎ Пу́пнік ’купена, Polygonatum officinalis All.’ (маг., Кіс.), рус. пу́пник ’тс’; іншая назва грыжнік (там жа) сведчыць пра сувязь з пуп ’жывот, хвароба жывата’, параўн. рус. пуповник, пу́пная трава ’лекавыя зёлкі’ (“пуповна трава нужна для брюха”, СРНГ), польск. pępownik (з 1472, пра розныя расліны, да pęp, гл. Банькоўскі, 2, 539).
◎ Пу́пніць ’марудзіць, корпацца’, пу́пніцца ’тс’, пу́пня, пу́пна ’маруда’, фраз. пу́пня пу́пніць ’доўга рабіць нешта’ (ТС). Гл. пыпніць.
Пупны́ ’адросткі пер’яў’ (смарг., Сл. ПЗБ; глыб., ЛА, 1). У аснове слова *пупень, параўн. рус. пу́пень ’драўляная затычка ў лодцы’, паводле Фасмера (3, 408), ад пуп, відаць, пад уплывам асны́, аксны́ ’тс’ (гл.); збліжэнне з пень у пянькі ’тс’. Гл. пупінак.
Пупо́к 1 ’пупок; страўнік у птушкі’ (ЛА, 1), польск. pępek ’страўнік курыцы або гусі, ці наогул птушыны’. Памянш. ад пуп (*pǫpъkъ), параўн. іншыя назвы птушынага страўніка: пуп, пу́пэ́ц, пупо́віна (гл. Жыв. св., 127).
Пупо́к 2 ’маленькі агурок, ад якога адпала кветка’ (Жд. 2). Гл. пупалка.
Пупо́к 3 ’малако ў рыбы’ (Янк. 3.), рус. пск. пупо́к ’ікра, часам рыбныя малокі’. Да пуп (гл.), параўн. пуп ’мяшочак з ікрой у рыбы’ (полац., Нар. словатв.), ’малако ў самцоў рыбы’ (бяроз., Жыв. НС).
Пупо́к 4 ’ручка ў касе’ (мін., чэрв., в.-дзв., Шатал.; круп., Нар. сл.; дзярж., З нар. сл.; Жд. 3; Шат.; Бяльк.; карм., Мат. Гом.; Варл.), укр. пупе́ць ’тс’, рус. бранск., смал. пупо́к ’тс’. Ад пуп ’выступ’ з актуалізацыяй значэння ’дзяржанне, ручка’, гл. пуп 3, параўн. рус. дыял. пуп ’ручка ў дзвярах’ і ’ручка ў касе’; відаць, другасна збліжанае з пуп (на целе), параўн.: pupok u kasie musia być na vyšyni kascovaha pupa (Варл.) і лу́чак мераюць да клуба (Цых.).
◎ Пупо́нчык ’агурочак’ (б.-каш., калінк., хойн., Мат. Гом.), пу‑ поньчык ’завязь у агурках’ (брагін., Нар. словатв.). Ад пуп ’патаўшчэнне’, магчыма, працяг дыялектнага прасл. *рор‑ьnьу параўн. макед. пупунок ’каробачка (бавоўны); пупышка, бутон’, рус. пу‑ пончик ’пампон у дзіцячай шапачцы; пышка’ (другаснае?), параўн. пампон, пончык (гл.).
◎ Пупро́ ’пуп, страўнік у птушак’ (баран., ЛА, 1; лях., барыс., Сл. ПЗБ). Вытворнае ад пуп, да словаўтварэння параўн. гродз. купро ’грыўка (у каня)’ і іншыя назвы птушынага страўніка ад пуп- (пупок, пупавіна, пу́пэц і пад.).
◎ Пу́прык ’малое дзіця’ (Цых.), ’празмерна малы ростам’ (драг., З нар. сл.). Гл. поўпрык ’тс’, магчыма, збліжанае да луп, пупыр (гл.); да фанетыкі параўн. пухір/паўхір, пупрыца/паўпрыца і пад. Сюды ж, магчыма, укр. пу́рик ’нізкі ростам, тоўсты чалавек’, паводле ЕСУМ (4, 636), няяснае па паходжанні.
◎ Пупры́ца ’дэталь у жорнах у выглядзе металічнай планкі, наезджанай на шпянёк, на якой трымаецца верхні камень’ (Скарбы; свісл., Шатал.), пупрыця ’тс’ (драг., Жыв. сл.), пярпліца ’тс’ (рас., Шатал.). Гл. папрыца, парпліца; паводле Банькоўскага (2, 497), польск. paprzyca ’тс’ гукапераймальнага паходжання (узыходзіць да *pur‑pur‑); малаверагоднае па лінгвагеаграфічных прычынах запазычанне з літ. pumpurikė, pumpurytė, памянш. ад pumpurė, pumpurė ’жалезная планка на верхнім камяні жорнаў, куды ўстаўляецца млён; вось, на якой трымаецца верхні камень’ (насуперак Лаўчутэ, Балтизмы, 49). Калі прыняць у якасці зыходнай форму з пуп‑, то магчыма ўзвесці да *ррръ ’пуп’, параўн. балю пьп ’кол у сярэдзіне току, да якога прывязаны коні, што ходзяць па кругу, малоцячы збожжа; стажар’.
◎ Пу́псік ’нешта маленькае, падобнае на шарык’ (мсцісл., Мат. Маг.), ’пампон’ (Яўс.). Хутчэй за ўсё, запазычанне з рус. разм. пупс, пупсик (пра нешта малое, надутае), што з ням. Puppe ’лялька’, франц. pupėe ’тс’ (гукапераймальнага паходжання), набліжанае да пуп (гл.). Не выключаны балтыйскі уплыў, параўн. лат. pūpsoti (pūpso) ’тырчаць, выступаць’, pūpsnis ’пукатасць, уздуцце’.
◎ Пупуро́к ’пупышка’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Магчыма, з літ. pupuras ’тс’ (там жа); параўн., аднак, рус. дыял. пупу́рушка ’буланчык’, пупу́рушек, пу́прушек ’прышчык’, што дапускае самастойнае фанетычнае развіццё памяншальнай формы ад пупыр (гл.).