◎ Пу́псік ’нешта маленькае, падобнае на шарык’ (мсцісл., Мат. Маг.), ’пампон’ (Яўс.). Хутчэй за ўсё, запазычанне з рус. разм. пупс, пупсик (пра нешта малое, надутае), што з ням. Puppe ’лялька’, франц. pupėe ’тс’ (гукапераймальнага паходжання), набліжанае да пуп (гл.). Не выключаны балтыйскі уплыў, параўн. лат. pūpsoti (pūpso) ’тырчаць, выступаць’, pūpsnis ’пукатасць, уздуцце’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)