Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пунсо́вы ’ярка-чырвоны’ (ТСБМ), рус. пунцо́вый ’тс’. Праз польск. ponsowy, pąsowy ’тс’ ад франц. ponceau ’палявы мак, колер яго кветак’, ст.-франц. poncel ’тс’ (няяснага паходжання, магчыма, ад ponceau, poncel ’масток’, гл. Банькоўскі, 2, 521).

Пунт ’пункт’ (Ян.), ’куплет (песні, верша)’ (Сл. рэг. лекс.), ’медпункт’ (нараўл., Мат. Гом.). Адаптаванае пункт (гл.).

Пу́нтамі ’часам, перыядамі’: пуншамі прыстае хвароба (Цых.), ’час ад часу, прыступамі’ (іўеў., Сл. ПЗБ) ’з перапынкамі’ (валож., ЛА, 2; Сцяц., Жд. 3), параўн. літ. punktais ’тс’. Да пунт (гл.).

Пунто́вы ’акуратны, пунктуальны’ (Цых.), ’прынцыповы, упарты’ (Адамчык, ЛіМ, 1970, 11 снеж.), сюды ж пунтбвік ’дурнаваты чалавек’ (шчуч., З нар. сл.). Да пунш, пункт (гл.), параўн. польск. punkt ’дакладна, пунктуальна’, што з ням. Punkt (у аднясенні да часу, першапачаткова punkt w punkt, гл. Банькоўскі, 2, 965); значэнне ’ўпарты’ адлюстроўвае далейшае развіццё значэння ’павышаная пунктуальнасць’, што можа трактавацца і як ’дурасць’. Відаць, незалежна развілося значэнне ’ўпартасць, супраціў’ у славен. punt, якое Сной (515) выводзіць з с.-в.-ням. punt/bunt, ням. Bund ’звязка; суполка’, пазней ’змова, бунт’, гл. бунт, параўн. таксама Бязлай, ’3, 137.

Пунтэ́ль, памянш. пунтэлік ’звязка счэсанага і сплеценага льну’ (віл., Шатал.), ст.-бел. пунталь ’звязка’. Запазычана з ням. бавар. punki ’звязка, вузел’, ням. Bündel ’тс’, што ўзыходзіць да Bund ’сувязь’ (< ням. binden ’вязаць’). Гл. пу́ндзель.

Пунцы́р ’пузыр, пухір’ (Бяльк.), рус. смал. пунцырь ’тс’. Няясна, магчыма, у выніку кантамінацыі пузыр ’пухір’ і пунцовы ’ярка-чырвоны’, гл. пунсовы.

Пу́нця ’бесхарактарны, заняпалы чалавек’ (Цых.). Няясна, параўн., аднак, фармальна і семантычна блізкія балг. пу́нчо ’ненармальны, дурны чалавек’ (няяснага паходжання, гл. БЕР, 5, 854), в.-луж. punca, риса, н.-луж. punca ’weibliche Scham’ (з ням. Bume, puncen ’тс’, гл. Шустар-Шэўц, 2, 1186), славен. punca ’лялька, дзяўчына, каханка’ (з італ. pulcella ’дзяўчына, дзеўка’ < лац. pullus ’юнак’, гл. Бязлай, 3, 136) і пад., у аснове якіх, магчыма, экспрэсіўныя словы дзіцячай мовы, параўн. рус. дыял. пуня ’плаксівы чалавек, недарэка; ахламон’.

Пунш (ТСБМ). Запазычана з рус. пунш ’від пітва’, што праз пасрэдніцтва ням. Punsch з англ. punch, утворанага ад хіндзі pānč ’пяць’, што адлюстроўвае пяць складнікаў кактэйлю (арака, цукар, сок лімона, прыправы і вада), гл. Фасмер, 3, 407. Хіндзі pānč < ст.-інд. páñca ’пяць’, роднаснае прасл. *pętь, гл. пяць.

Пу́ня ’хлеў; памяшканне для сена, снапоў, мякіны і пад.’ (Нас., Бяльк., Сл. ПЗБ), ’гумно’ (Варл.; маг., Янк. Мат.; Янк. 2; Яруш.), ’адрына’ (Шат.; Мядзв.; Шпіл.; Гарэц.; Маш.; светлае; добр., ветк., Мат. Гом.), ’хлеў’ (карм., мазыр., ветк., чач., Мат. Гом.; Шымк. Собр.), ’маленькая хатка’ (ТС), пу́нька ’хлеў, адрына’ (Ян., Растарг.), ст.-бел. пу́ня ’стойла, адрына’ (невядомае ў старажытнарускай мове, параўн. Марчанка, Межресп. конф., 19), рус. дыял. пу́ня ’гумно, адрына, хлеў’. Этымалогія беларускага слова яшчэ ў Шымкевіча (Собр., 167: “пуня, сарай для рогатого скота > сам[огитское] pune”); у якасці крыніцы запазычання прыводзяць літ. pūnià, pūnė ’хлеў, гумно, мякінніца’ (Грынавяцкене, LKK, 16, 187), лат. pūne ’адрына’, якія збліжаюць са ст.-інд. punā́ti ’правейвае’, pávalē ’ачышчае’, pávanos ’вецер’, ст.-в.-ням. fowen, с.-в.-ням. vœwen ’прасейваць’, гл. Карскі 1, 135; Праабражэнскі, 2, 153; Фасмер, 3, 407.