◎ Пу́ндзель ’звязка льну’ (ТС), пу́ндэль ’тс’ (ТС), пундэль ’старая мера ільну, роўная 12 кг (30 фунтам)’ (ашм., Сл. ПЗБ), пундэлік, пундэляк ’тс’ (шальч., уздз., глыб., Сл. ПЗБ), пундэлік, бунтэляк, бунтэлік ’звязка лёну з завучанымі пасля часання канцамі’ (мін.-маладз., Шчарб.), ст.-бел. пундель ’мера вагі (кала 25 фунтаў)’. Лічыцца, што слова запазычана з літ. pundelis ’старая мера ільну’ (Скурат, Меры, 115; Булыка, Лекс. запазыч., 156), што ў сваю чаргу магло быць запазычана з ем. дыял. pundel ’тс’ (Сл. ПЗБ); у апошнім выпадку, а таксама па лінгвагеаграфічных прычынах літоўскае пасрэдніцтва не з’яўляецца абавязковым, параўн. суч. літ. pundas ’звязка, скрутак, клунак, цюк, пук’. На некаторыя формы паўплывала запазычанне бунт ’звязка, пук’ (гл.). Гл. таксама пунтэль ’звязка счэсанага і сплеценага льну’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)