◎ Пукна́ты ’пукаты, пухнаты, тоўсты’ (пін., Жыв. сл.), ’выпуклы’ (ТС), пукнатый ’тс’ (Клім.). Відаць, да пукаты ’тс’ (гл.), параўн. укр. валын. пукнястий ’тс’; магчыма, збліжанае да пухнаты (гл.) < пухнуць (мена к/хі). Гл. наступнае слова,
Пу́кнуць ’стукнуць, ударыць, трэснуць, лопнуць; павялічыцца, выцягнуцца, раздацца’ (Клім.). Суадносіцца часткай значэнняў з пу́каць ’стукаць, лопаць’ (гл. пукаць 1, пук 1), іншыя ж значэнні — з пу́кацца ’лопацца’ (гл.), што мае паралелі ў балг. груб. пу́кна ’памерці’: да пукнеш! ’каб ты здох! (= выцягнуўся, лопнуў)’ і, магчыма, у ідыёме зо́ра пу́кна ’світае’, серб.-харв. zòra pȕca ’тс’, што мае семантычныя паралелі ў іншых балканскіх мовах (Васілеў, ZfBalk, 1981, 17 (1), 950). Гл. таксама Банькоўскі, 2, 965.
◎ Пуко́вы ’цёмна-чырвоны’ (Растарг.), параўн. запіс з той жа тэрыторыі — пуковый ’сіні’: сояй на ей был пуковый. Няясна, магчыма, ад кубовы ’сіні’ з метатэзай, параўн. рус. дыял. пукон ’купон’, і аглушэннем звонкага зычнага.
◎ Пуко́ўка ’рагоз’ (беласт., Сл. ПЗБ). Гл. пухоўка ’рагоз’; замена X на к, відаць, пад балтыйскім уплывам; аднак не выключана і паходжанне ад пук ’кветаноснае сцябло, стаўбур’ (гл.).
◎ Пу́кта ’буркун, заўсёды незадаволены чалавек’ (Яўс.; міёр., З нар. сл.), пукту́н, пу́ктала ’тс’ (міёр., З нар. сл.), сюды ж пук‑ таніна ’бурчанне, мармытанне са злосцю; невыразны адказ’ (міёр., Нар. словатв.). Утворана ад пукцёць, пуктаць ’бурчаць’, гл. пукчэць,
◎ Пукчэ́ць ’утвараць пуканне ад бражэння; гаварыць невыразна, пра сябе’ (Нас.) ’брадзіць; бурчаць’ (в.-дзв., паст., трок., рас., Сл. ПЗБ), ’незадаволена бурчаць’ (полац., Нар. лекс.; Яўс.), сюды ж путаць ’дэманструючы незадавальненне, гаварыць сабе пад нос; бурчаць (у жываце)’ (Нас., Сл. ПЗБ), пукцець (пукцЬць) ’незадаволена гаварыць сам з сабою’ (Шымк. Собр.), пуктаць ’брадзіць; бурчаць’ (Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа), зліт, pukšėti ’стагнаць, бурчаць’ або pukščioti ’тс’, гукапераймальнага паходжання (гл. таксама Лаўчутэ, Балтизмы, 126); словы з ‑w‑ (-г/-), магчыма, утвораны на славянскай глебе як інтэнсівы да пу́каць (ад гукапераймальнага пу(к)!), параўн. укр. пу́кти ’лопнуць’, рус. пск., наўг. пуктаць ’гаварыць невыразна, мармытаць’, пуктосіць ’нашэптваць, нагаворваць, калдаваць’ і паралельныя пухтеть ’бурчаць, пучыць (у жываце)’, пыхать/пыхтеть ’цяжка дыхаць’.
◎ Пукш ’выклічнік, што перадае гук, калі нешта раптоўна дамасціў, рвецца, б’ецца’ (полац., Нар. лекс.)· Запазычана з гукапераймальнага літ. pūkš!, параўн. папярэдняе слова; паводле Лаўчутэ (Балтизмы, 126), пра гэта сведчыць характэрнае для літоўскіх выклічнікаў спалучэнне ‑kš(t)‑.