Пукш ’выклічнік, што перадае гук, калі нешта раптоўна дамасціў, рвецца, б’ецца’ (полац., Нар. лекс.)· Запазычана з гукапераймальнага літ. pūkš!, параўн. папярэдняе слова; паводле Лаўчутэ (Балтизмы, 126), пра гэта сведчыць характэрнае для літоўскіх выклічнікаў спалучэнне ‑kš(t).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)