Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Паязджа́не, паязжа́не ’дружына жаніха’ (Інстр. II, Касп.). Да пая́зд (гл.). Аб суфіксе ‑ěn‑inъ, ‑jan‑inъ гл. Слаўскі, SP, 1, 119.

Пая́здка ’паездка’ (шчуч., Сл. ПЗБ). З польск. pojazdka ’тс’.

Паязды́ ’выязны конь’ (віл., Сл. ПЗБ). З польск. pojeździć > pojazd > пая́зд (гл.).

Паяндо́рыць ’пацягнуцца, пайсці’ (брасл., Сл. ПЗБ). Няясна. Сувязь з рус. чалябінск. ёндать ’швэндацца, хадзіць без справы’ з’яўляецца праблематычнай.

Паянці́на, панці́на ’выступ з доўгай шэрсцю на назе каня ззаду над капытом’ (гродз., Нар. сл.), паянчы́на ’клок поўсці, напрыклад, каля капыта’ (шчуч., Сл. ПЗБ). З польск. pajęczyna ’павуціна’. Перанос значэння паводле падабенства. Гл. таксама пауць.

Паянчы́на, паянчы́ня ’павуціна’ (ігн., швянч., Сл. ПЗБ). З польск. pajęczyna ’тс’.

Пая́рак, пая́ркі ’вясенняя воўна ад першай стрыжкі ягнят’, ’ягняты, якіх стрыгуць упершыню’, ’маладыя авечкі’ (ТСБМ, Уладз., Касп.). Укр. поя́рок ’воўна з маладых ягнят’, рус. поя́рок ’воўна ягнят першай стрыжкі’. Усходнеславянскае. Узнікла з выразу поꙗрѣ ’пасля вясны’. Да па (< прасл. po‑) і яравы́ (гл.). Магчыма, калісьці было пашырана і ў іншых славян, параўн. польск. jary ’вясенні, першай стрыжкі (пра воўну)’ (Фаліньска, Pol. sl. tkackie, 1, 87).

Пая́рываць ’даіць’ (браг., Мат. Гом.). Да па‑ і яры́ць < прасл. jariti (), з якім разглядаемая лексема звязваецца значэннем ’пеніцца, бурліць’, якое мае славен. jaríti se.

Пая́с, мн. л. паясэ́ ’пояс’, ’перакладзіна ў драўляным ложку’, ’брус паміж кроквамі’ (ст.-дар., Нар. сл.; Сл. ПЗБ), воран. ’клінападобны папярочны драўляны брусок для змацоўвання дзвярных дошак’ (Шатал.). Да по́яс (гл.). Пад уплывам лексемы пас націск на ‑я‑. Сюды ж паяся́сты ’паласаты’ (астрав., Сл. ПЗБ) — пад уплывам польск. pasiasty ’тс’, а воран. паяса́ваты (Сл. ПЗБ) ’тс’ — пад уздзеяннем польск. pasowaty ’тс’.

Паясні́ца, пояснэ́ца, поясні́ца, паесні́ца ’частка спіны крыху ніжэй пояса’, ’паласа тканіны, пояс у спадніцы, штанах’ (ТСБМ, Бес.; пух., бяроз., кам., стаўб., навагр., арш., мазыр., хойн., КЭС; Касп.), ’нашыйнік (у жывёл)’ (карэліц., Сл. ПЗБ). Да по́яс (гл.). Аб суфіксе ‑ніц‑а гл. Сцяцко, Афікс. наз., 164.