Ната́цыя ’павучэнне’ (Бір. Дзярж.), ’праборка’ (Бяльк.). Ст.-бел. нотация (нотацыя) ’заўвага’ (1617 г.) < ст.-польск. notacyja (з XVII ст.), з лац. notatio ’заўвага, ганьбаванне’ (Булыка, Лекс. запазыч., 57).
◎ Натко́сьнік ’меншы брат ці родзіч маладой’ (віл., З нар. сл.). Гл. надкосны ’тс’.
◎ На́тля ’перад сабой’ (гродз., Сцяшк. Сл.). Няясна. Карскі (1, 281) параўноўвае нейкае на тлѣ. (на тле) з датла (дотла) ’дашчэнту’, што адносяцца да тло ’глеба, аснова’ (прасл. *tblo), параўн. польск. na tle ’на падставе’, аднак семантыка разглядаемага слова не дазваляе звязаць яго з указаным прыназоўнікавым словазлучэннем. Больш верагодна сувязь з навотля ’ац сябе’, што выводзіцца з навотліў (гл.), у гэтым выпадку адносіны названых слоў былі б падобны да польск. naścież і naoścież ’насцеж’.
◎ Натма́шша (нытмишша) ’наводмаш’ (Бяльк.). З *на‑от‑машье, да махаць, параўн. натпашша (гл.).
◎ На́тмыч ’дагары’ (Мат. Маг.), параўн. рус. натмачь ’наводмаш’, засучить на́тмачь (’угору’?). Магчыма, да мьікаць ’смыкаць’ (*на‑от‑мыч).
◎ *Натомасць, натбмосьць ’узамен’ (драг., З нар. сл.), укр. натомість, натомісць, натомісь ’замест таго, затое’, рус. нато‑ мест ’вместо того, чтобы’, натместо ’замест’, польск. natomiast ’замест таго’, стар. natemieście, natemieść ’тс’. Са спалучэння *на то место ў выніку фанетычных змен, некаторыя з іх цяжка вытлумачыць унутраным развіццём: -мосьць замест *mesto, відаць, пад уплывам укр. натомісць з заменай і (< Ъ) на о ў закрытым складзе; або з ‑масць, дзе ‑ма‑ па тыпу машон ’мяшок’, змененае пад уплывам окання.
◎ Натомес ’на тое месца’ (клец., Бел. дыял., 134). З *нато‑ мес(ца), гл. папярэдняе слова.
◎ Натосьнік ’колца атосы, што надзяваюцца на канец восі’ (Бяльк.). З *на‑атосьнік, да атоса (гл.).
Натоўп ’тлум, мноства людзей’ (Некр. і Байк., БРС, ТСБМ), у 20‑я гады таксама на́таўп (Некр. і Байк.). Аддзеяслоўны назоўнік, параўн. натоўпіцца ’набіцца гурбою, мноствам людзей’ (Нас.), да тоўпіцца (гл.).
◎ Натпа́шша ’наводмаш’ (Бяльк.). З *на‑от‑пашье, параўн. рус. пахать ’месці’, рас‑пахну́ть ’расхінуць’ і інш. Гл. пахнуць, параўн. натмашша (гл.).