◎ Набабэ́хаць ’наліць без патрэбы, разліць’ (слонім., Нар. лекс.). Экспрэсіўнае ўтварэнне, варыянт наважаць, гл. бахаць ’бухаць, ліць’, параўн. набаба́хаць ’наліць празмерна’ (Яўс.), набабу́хаць ’накласці, наліць без меры’ (Сцяшк. Сл.).
На́бадры ’шоры, шляя’ (БРС), ’шлеі, частка збруі’ (Янк. БФ. 297, слуц., Сл. бел. нар. фраз.), ’медныя бляхі для збруі’ (Лупсякоў, Фальк. Гом.), на́бадрыкі ’шоры’ (стаўбц., Нар. сл.). Відаць, фанетычна змененае набе́дры, набе́дрыкі (набэ́дрыкі) ’тс’ (гл.).
Набажэ́нства ’богаслужэнне’ (БРС, Гарэц., Байк. і Некр.), ст.-бел. набоженство ’багаслужэнне; веравызнанне; богабоязь’ разам з укр. набоже́нство ’тс’ запазычана з польск. nabożeństwo ’тс’ (дзе ў сваю чаргу з чэш. náboženství ’рэлігія, вера, веравызнанне’), гл. Кохман, Stosunki, 91; Сташайтэне, Абстр. лекс., 80.
◎ Набайсі́ць ’нагаварыць’ (ТС). Да байсіць ’гаварыць, абгаворваць’ (гл.).
На́бак ’набок’ (Байк. і Некр.), ’у бок’ (Нас.), на́‑бак: набак шапачки не носишь? (дзісн., Дзмітр.). З на + бок, гл. бок.
Наба́кі́р ’набак’ (Нас., Байк. і Некр., Др., Гарэц., БРС), набаке́р ’тс’ (Янк. 1), наба́кер і наба́кір (ТС). Разам з укр. наба́ки́р запазычана з польск. na bakier ’тс’ (звычайна пра галаўны ўбор), якое разам з рус. набекре́нь Брукнер (12) выводзіць з каманды плытнікаў, што паходзіць з ням. back kehren ’назад, налева варочаць’; паводле Бяднарчука (JP, 1984, 44, 1–2, 31), плытніцкае вілейск. na baker ’налева; назад’ ад н.-ням. bakbort ’левы борт, ззаду (адносна стырна)’. Варыянты набаге́р (Сцяшк. Сл.) і нама́гір (ТС) можна разглядаць як другасныя, узнікшыя ў выніку азванчэння к у інтэрвакальным становішчы і, магчыма, збліжэння з маг̌е́рка (гл.). Іншы выпадак збліжэння ў спалучэнні на башкір: staŭ nasić czapku na baszkir (Пятк.).
◎ Набалоціць ’забрудзіць’: Набалоціў хату (шчуч., Сл. ПЗБ). Да балота ’гразь, бруд’, відаць, пад уплывам польск. błoto ’тс’, błocić ’пэцкаць’, гл. блоціць.
◎ Набамбе́рыць ’насыпаць’ (любан., Жыв. сл., 150), набам‑ вірыцца ’наесціся’ (Сцяшк. Сл.). Утварэнні тыпу набабахаць, набабаніць ’наліць празмерна, накласці’ і г. д. узыходзяць да адпаведных дзеясловаў з рэдуплікацыяй (гл. баба́хаць); назальны элемент, як і незвычайны вакалізм, у прыведзеных словах можа тлумачыцца экспрэсіўным характарам слоў або як вынік уплыву літоўскіх слоў тыпу bambėti ’бурчаць’, Ьат‑ binti ’купіць, біць’, bambt ’бух’ і г. д. Параўн. абамбёрыць (гл.).
◎ *Набамбу́ліць, набамбу́лыты ’надуцца, пакрыўдзіцца’ (дра- гіч., Клім.). Да бамбіла ’надуты’ (гл.), што ў сваю чаргу, відаць, можна звязаць таксама з літ. bambbti ’бурчаць, быць незадаволеным’, bamblys ’буркун’ і інш., гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 98.