◎ Набе́дры, набедрыкі ’шлеі, частка збруі’ (докш., бабр., Янк. Мат., Янк. 1), ’шоры’ (карэл., Янк. Мат.), ’бакавыя раменьчыкі на мордзе каня’ (Маслен.), ’рамяні, каб хамут на вушы не падаў’ (ТС). Ад бядро (бо шляя апаясвае круп каня), значэнне ’шоры’, ’частка вузлы’ ў выніку падабенства па функцыі, параўн. Сцяцко, НЛС; параўн. таксама іншую назву гэтай дэталі — на‑рытнікі (гл.), корань якой Непакупны (Балто-северно-слав. яз. связи 48) звязвае з літ. rietas ’бядро’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)