Набалоціць ’забрудзіць’: Набалоціў хату (шчуч., Сл. ПЗБ). Да балота ’гразь, бруд’, відаць, пад уплывам польск. błoto ’тс’, błocić ’пэцкаць’, гл. блоціць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)