Мінёр ’спецыяліст па міннай справе — мініраванню і размініраванню’ (ТСБМ). З рус. мінёр ’тс’, якое з франц. sapeur‑mineur ’сапёр’. Да мі́на 1 (гл.). Сюды ж віц. міноршчык ’мінёр’ (Бел. хр. дыял.).
Мі́німум ’найменшая колькасць, сама менш, мінімальна’, ’сукупнасць ведаў або мерапрыемстваў, неабходных у якой-небудзь галіне’ (ТСБМ). Праз польск. ці рус. мову з лац. minimum ’вельмі мала’, ’зусім не’, ’менш за ўсё’.
Міні́стр ’член урада, які стаіць на чале міністэрства’ (ТСБМ), міні́стар ’тс’ (Яруш.), міні́сьцер ’тс’ (Шат.) паходзяць з польск. minister ’тс’, а сучаснае бел. — з рус. министр, якія з франц. ministre ’тс’ < лац. minister ’які дапамагае, садзейнічае’, ’падручны, слуга, памагаты’. Ст.-бел. минист(е)ръ ’пратэстанцкі свяшчэннік’, ’асоба, якая прычашчае’ (XVI ст.) са ст.-польск. minister ’тс’ < лац. minister ’служыцель культу’ (Булыка, Лекс. запазыч., 172).
Мініяцю́ра ’невялікі рысунак або размаляваная закладка ў старадаўняй кнізе’, ’мастацкі твор малой формы’ (ТСБМ). З польск. miniatura (minjatura) ’партрэце’, ’пачатковая літара на старажытных рукапісах, азлобленая лісткамі, кветкамі, птушкамі’, якое з італ. miniatura < італ. miniare < лац. miniare ’маляваць minium’, г. зн. ’сурыкам (або кінаварам)’. Сучасная бел. лексема аформлена паводле рус. миниатюра ’тс’ (бо яшчэ ў Крукоўскага (Уплыў, 77) мініятурны, а не мініяцюрны).
Мінніца ’манетны двор’ (Гарб.). З польск. minnica, mennica ’тс’ і ’грош’, якое са ст.-в.-ням. muniza (> ням. Münze) < лац. monēta (Брукнер, 328). Гл. мане́та.
Міног, мінога, мянёга ’рыбападобная жывёліна ручайная, марская, якая сваёй формай нагадвае вугра, Lampetra planeri L., Lampetra fluviatilis L., Lampetra mariae Berg.’ (ТСБМ, Інстр. II, ТС, Жук.; астрав., Сл. ПЗБ), ст.-бел. миногъ ’мінога’ (XVII ст.). Запазычана са ст.-польск. minóg ’тс’, якое з с.-в.-ням. niunouge ’дзевяцівокі’ — гэта рыба апрача вачэй мае збоку па адной ноздрыне і па сем жабравых шчылін (Булыка, Лекс. запазыч., 145; Варш. сл., 2, 991).
Мінор ’музычны лад, акорд якога грунтуецца на малой тэрцыі’, ’сумны, прыгнечаны настрой’ (ТСБМ). З рус. минор ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 84), якое з франц. mineure ’малая тэрцыя’, ’сумны’ ці з італ. minore ’тс’, якое з лац. minor ’меншы’. Слова магло прыйсці і праз польск. мову.
*Мінтала́ць, мынтыла́ты ’махаць, размахваць, матляць’ (Клім.). Да матла́ць (гл.) з другаснай назалізацыяй пад уплывам наступнага ‑т‑.
Мінтрэ́га ’затрымка, трывога, нечаканы клопат’, ’перашкода’ (глыб., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг), мінтрэ́жыць ’хваляваць, трывожыць’ (Шат., ТС; докш., Янк. Мат.). Да мітрэнга (гл.). Другасная назалізацыя (‑н‑) і выпадзенне ‑н‑ перад ‑га.
Мінтэрка ’гайка’ (Касп.). З мутэрка (гл.). З польск. muterka < mutra ’тс’, якое з ням. Mutter ’тс’. Другасная назалізацыя (‑н‑).