Міног, мінога, мянёга ’рыбападобная жывёліна ручайная, марская, якая сваёй формай нагадвае вугра, Lampetra planeri L., Lampetra fluviatilis L., Lampetra mariae Berg.’ (ТСБМ, Інстр. II, ТС, Жук.; астрав., Сл. ПЗБ), ст.-бел. миногъ ’мінога’ (XVII ст.). Запазычана са ст.-польск. minóg ’тс’, якое з с.-в.-ням. niunouge ’дзевяцівокі’ — гэта рыба апрача вачэй мае збоку па адной ноздрыне і па сем жабравых шчылін (Булыка, Лекс. запазыч., 145; Варш. сл., 2, 991).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)