Мі́на1 ’снарад з выбуховым рэчывам’ (ТСБМ, Яруш.). З польск. mina ’тс’ (Клюге, Poln., 77), якое з новав.-ням. Mine ’падземны ход’; апошняе ў XVII ст. з франц. mine < с.-лац. mina ’руднік’ < с.-ірл. mēin, уэльск. mwyn ’руда’ (Гамільшэг, 613; Клюге₂₀, 479).

Мі́на2 ’выраз твару’ (ТСБМ, Нас., ТС; КЭС, лаг.), міны ’тс’, (Грыг.). З польск. mina ці з рус. мина ’тс’, якія (праз ням. Miene ’тс’, XVII ст.) з франц. mine ’тс’ (Фасмер, 2, 623; SWO, 1980, 479; Даза, 477) ці італ. mina < лац. mima ’актрыса-мім’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)