◎ Мы́лка ’ручка вясла, мылка’ (Бяльк.). Рус. арханг. мылка ’дзяржанне вясла, шаста’. Усх.-бел. — паўн.-рус. ізалекса. Магчыма, уграфінізм. Параўн. эст. möla, карэльск., фін. melą ’вясло’.
Мы́лкі, мылкі́ ’(пра бульбу) які не разварваецца’ (шальч., Сл. ПЗБ). Відаць, да му́лкі 1 (гл.). Мена ы > у з’яўляецца характэрнай на балта-слав. паграніччы.
◎ Мыль ’плывун’ (бар., Сл. ПЗБ). Да мыл (гл.).
◎ Мы́льнік 1 ’травяністая расліна Saponaria officinalis L.’ (маг., мін., Кіс.), мыльнянка ’тс’ (Бяльк.). Укр. мильниця, миляк, милянка, мильник, миля ник, мыльнянка, рус. мыльная трава, улада., варон. мыльник, кур. мыльница, польск. mydlnica, mydło, mydelnik, mydłownik, m у de lnica, чэш. mydlice, mydlenice, славац. mydlica ’тс’. Усе да прасл. mydlo, тус!!ьnъ. Названы паводле таго, што корань расліны ўтрымлівае сапанін, і расліна ўжо ў Старажытнай Грэцыі і Рыме, а таксама ў Балгарыі і на Беларусі ўжывалася пры мыцці (Махэк, Jména, 8; Машынскі, Kultura lud., 1, 605; Каламіец і інш., Мовознавство, 4, 1979, с. 24).
◎ Мы́льнік 2 ’прылазнік’ (чачэр., Жыв. сл.). Да мыльня (гл.). Суфікс, відаць, паводле рус. предбинник ’тс’.
Мы́льніца ’каробачка ці спецыяльны сподак для мыла’ (ТСБМ). Відаць, з рус. мыльница ’тс’ (у польск. мове mydlniczka).
Мы́льня ’месца, дзе мыюць, прамываюць што-небудзь’ (ТСБМ, Др.-Падб.), маг. ’лазня’, капыл. мы́лня ’тс’ (Яшк.), ст.-рус. мыльня, мыльна, мыльно ’лазня’ (XVI ст.). Утворана ад мы́йня. Да мыць (гл.). Аб мене ‑й‑ > ‑лʼ‑ гл. Карскі, 1, 322.
◎ Мы́льца, мыльцы ’гарохавы кісель, густая каша з гарохавай мукі’ (Нас., Касп., Анім. дад.). Да мыла (гл.). Названа так паводле формы, падобнай да кавалачкаў самаробнага мыла: кашу, пасля таго як яна застыне, рэзалі на кавалачкі і елі з канапляным алеем.
◎ Мы́льцы, мыльцы ’бульбянікі (аладкі з тоўчанай бульбы)’ (ветк., Мат. Гом.). У выніку кантамінацыі мьільца і млінцы (гл.).
◎ *Мыльча́к, мыльчяк ’рыба-самец са спермай’ (Клім.). Утворана ад малаччик. Да малако (гл.). Параўн. малачийη.
◎ Мыльчуга́н ’малец-падростак’ (мсцісл., З нар. сл.). З рус. мальчуган ’тс’.