◎Мы́льнік 1 ’травяністая расліна Saponaria officinalis L.’ (маг., мін., Кіс.), мыльнянка ’тс’ (Бяльк.). Укр. мильниця, миляк, милянка, мильник, миля ник, мыльнянка, рус. мыльная трава, улада., варон. мыльник, кур. мыльница, польск. mydlnica, mydło, mydelnik, mydłownik, m у de lnica, чэш. mydlice, mydlenice, славац. mydlica ’тс’. Усе да прасл. mydlo, тус!!ьnъ. Названы паводле таго, што корань расліны ўтрымлівае сапанін, і расліна ўжо ў Старажытнай Грэцыі і Рыме, а таксама ў Балгарыі і на Беларусі ўжывалася пры мыцці (Махэк, Jména, 8; Машынскі, Kultura lud., 1, 605; Каламіец і інш., Мовознавство, 4, 1979, с. 24).
◎Мы́льнік 2 ’прылазнік’ (чачэр., Жыв. сл.). Да мыльня (гл.). Суфікс, відаць, паводле рус. предбинник ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)