Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ко́нская пу́чча ’конскі шчавель, Rumex crispus’ (Бяльк.). Гл. пучча.

Ко́нская раго́жа ’касач жоўты, Iris pseudacorus L.’ (Нар. лекс.). Да конь© (гл.).

Ко́нская цыбу́ля ’страўнік’ (Шат., Бір.). Да конъ© (гл.).

Ко́нскі ’вялікі, больш за свае звычайныя памеры’ (Жыв. сл.). Гл. конь1.

Ко́нскі во́ўк ’вялікі сівы воўк, ростам з жарабца’ (Жд. 3). Гл. конскі.

Ко́нус ’капец’ (Мат. Гом.). З лац. conus праз рус. конус (Фасмер, 2, 315).

Ко́нцам ’абавязкова’ (КЭС, лаг.). Гл. канец.

Ко́нча ’тс’ (ТСБМ, Нас., ТС, Бяльк., Сцяшк., Жыв. сл., Жд. 2). Гл. канец.

Конь1 ’буйная свойская аднакапытная жывёліна’ (ТСБМ, Нас., ТС, Сл. паўн.-зах., Яруш., Сцяшк.), ’здаровы высокі мужчына’ (Мат. Маг.). Укр. кінь, рус. конь, ст.-рус. конь ’тс’, ст.-слав. конь, балг. кон, серб.-харв. ко̏њ, славен. kònj ’тс’, польск. koń, чэш. kuň, славац. koň, в.-луж. kóń, н.-луж. koń ’тс’. Прасл. konь. Мы выводзім у адпаведнасці з этымалогіяй Левянталя (KZ, 47, 146) з прасл. komonь (ст.-рус. комонь ’баявы конь’), які адносіцца разам з ст.-прус. camnet ’тс’ да аднаго гнязда з літ. kãmanas ’аброць’, kamanuóti ’кілзаць’. Такім чынам, можна рэканструяваць *kamanas asvas ’закілзаны конь’ (= прасл. *komonъ osъ). Апошні ў выніку семантычнай кандэнсацыі даў komonь (Мартынаў, Изоглоссы, 21; Мартынаў, Язык, 71). Аналагічна тлумачыцца ст.-прус. camnet, які ад *kamnētas russis ’закілзаны конь’ (Тапароў, I–K, 193). Суфіксацыя старажытнарускага слова, яго супастаўленне з прасл. komonь даюць падставы для рэканструкцыі зыходнай формы *kamn‑, як супастаўленне komonь з літ. kãmanas для *kaman‑. Ад гэтых асноў рэгулярна ўтвараецца адыменны назоўнік якасці на ‑is *kamnis/*kamanis (як літ. júodas ’чорны’ > júodis ’вараны конь’). Форма *kamanis дала на славянскай моўнай глебе рэфлексацыю komonь, форма *kamnis*komnь > konь. Іншыя этымалагічныя версіі неверагодныя: konь < *kobnь (Фасмер, ZfSlPh, 9, 111; Брукнер, 253–254), konь < *skopnь (Машынскі, Pierw., 235), konь < кельт. *konkos ’скакун’ (Трубачоў, Эт. сл., 10, 197). Параўн. яшчэ Баль, SPKOK PAN, 20, 2, 334–335.

Конь2 ’слуп, драўляная апора’ (Хар., Нік. Очерки). Гл. конь1.

Ко́нюх1 ’воўк, які нападае на коней’ (Сцяшк. Сл.). Гл. конь1.

Ко́нюх2 ’конюх, даглядчык коней’ (ТСБМ, Нас.). Гл. конь1.

Ко́нюх3 ’каня (птушка)’ (Бяльк.). Кантамінацыйнае пераўтварэнне канюк > конюх.