Васпа́ня, васпа́ні ’зваротак пані’ (Нас., Касп., БРС, Бір. Дзярж., Гарэц.). Запазычанне з польск. (параўн. ва́спа́н < waspan). Магчыма, таксама, што гэта ўтварэнне на базе запазычанага ва́спа́н ужо ў беларускай мове. Параўн. ва́спа́н, ва́са́н. Рус. дыял. васпа́ня ’васпані’ (смал.).
Васпо́льза ’карысць, польза’ (Бяльк.). Утварэнне на базе запазычанага з рус. дзеяслова васпо́льзываць (гл.); параўн. і рус. по́льза ’карысць’. У рус. мове (у Даля і ў СРНГ) слова тыпу воспольза няма.
Васпо́льзываць ’скарыстаць, выкарыстаць’ (Бяльк.), васпо́льзывацца (Бяльк.). Запазычанне з рус. мовы. Параўн. рус. воспо́льзоваться ’скарыстацца’ (са ст.-слав. мовы?). Адсюль новае бел. дыял. утварэнне васпо́льза (гл.). Адзначым, што ў форме воспо́льзовать рускі дзеяслоў не зафіксаваны ні ў Даля, ні ў СРНГ Таму бел. васпо́льзываць узнікла ўжо на базе васпо́льзывацца.
Васто́рг ’захапленне’ (Яруш.). Запазычанне з рус. восто́рг ’тс’, а гэта са ст.-слав. въстъргъ (Шанскі, 1, В, 176; параўн. таксама Фасмер, 1, 357).
Вастраку́тнік ’вастракутнік’ (БРС), вастраку́тны (БРС). Рус. остроуго́льный, остроуго́льник. Здаецца, калька з рус. мовы (а гэта калька з еўрапейскіх моў; параўн. ням. spitzwinklig ’вастракутны’).
Вастры́ца 1 ’расліна вастрыца, Asperugo L.’ (Кіс.). Рус. остри́ца. Ад во́стры. Назва дадзена паводле характару расліны (апісанне гл. Нейштадт, Определитель, 458). Параўн. яе назвы ва ўкр. мове: дереза, острець, остриця, репяшки (Макавецкі, Sł. botan.), далей польск. ostre ziele, чэш. ostrolist (гл. Махэк, Jména rostl., 187).
Вастры́ца 2 (заал.) ’вастрыца’ (БРС). Рус. остри́ца. Да во́стры. Параўн. тлумачэнне ў Даля: «Остри́ца нутрячек, Ascaris, едкая, крошечная глиста, от коей бывает невыносимый зуд».
Вастры́ць ’вастрыць’. Рус. остри́ть, укр. гостри́ти, чэш. ostřiti і г. д. Слав. *ostriti — вытворнае ад *ostrъ. Гл. во́стры.
Вастрэ́ц (бат.) ’вастрэц’ (БРС). Рус. остре́ц, у Даля: остре́ц, востре́ц ’Carex caespitosa; Elymus pseudoagricum’. Да во́стры паводле характару расліны. Параўн. апісанне Carex (Нейштадт, Определитель, 139–140). Чэш. ostřice, польск. ostrzyca (гл. Махэк₂, 421). Параўн. і назвы для Carex, якія прыводзіць Макавецкі (Sł. botan., 80–83).
Васці́гнуць ’пачацца’ (Жд., 2). Няясна.
Ва́ській (КЭС). Укр. ва́ський ’ваш’. З ваш‑ський (да ваш ’ваш’ + суф. ‑ський). Гл. Рудніцкі, 1, 323.