Вастры́ца 1 ’расліна вастрыца, Asperugo L.’ (Кіс.). Рус. остри́ца. Ад во́стры. Назва дадзена паводле характару расліны (апісанне гл. Нейштадт, Определитель, 458). Параўн. яе назвы ва ўкр. мове: дереза, острець, остриця, репяшки (Макавецкі, Sł. botan.), далей польск. ostre ziele, чэш. ostrolist (гл. Махэк, Jména rostl., 187).
Вастры́ца 2 (заал.) ’вастрыца’ (БРС). Рус. остри́ца. Да во́стры. Параўн. тлумачэнне ў Даля: «Остри́ца нутрячек, Ascaris, едкая, крошечная глиста, от коей бывает невыносимый зуд».
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)