Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Лушня́к ’вушак у дзвярах, бакавая дошка шуфляды вакон’ (парыц., Янк. Мат.; калінк., Нар. сл., жлоб., Мат. Гом.) — кантамінаванае ўтварэнне з лут2 і вушня́к (гл.).

Лушпа́ ’грэцкія высеўкі (пасля прасейвання)’ (навагр., Жыв. сл.), лун., стол. лу́шпа ’шалупайка яйка’ (ЛАПП). Укр. лушпа́ ’тс’, ’шалупіны, шалупайкі, скурка’, луска рыбы’, макед. лушпа ’тс’, балг. лу́шпа ’шалупайка яйка’ — з экспрэсіўнай заменай с > ш. Але амаль усе слав. мовы маюць формы, якія адпавядаюць прасл. luspa: бел. лушпі́на, лушпі́ны, лушпі́нне, лушпэ́нэ ’лупіна, лупіны’ (ТСБМ; лях., Янк. Мат.; Вешт. дыс., Сцяшк., Сл. ПЗБ), укр. лу́спа, луспа́, лушпи́на, лушпе́на, рус. луспа́, паўд., разан. лушпи́на, лушпайка, ст.-рус. луспа, польск. łuspina, серб.-харв. љу̏спа, лушпи̏на, макед. луспа, lúspitʼạ, лю́спа, лушпа, балг. лу́спа, луспъ, луспи, люспа, люспъ, ц.-слав. луспа. Прасл. luspa (< lou‑sp‑a < і.-е. *leu‑) > luspina ’покрыва пладоў, насення’, ’лупіна’, ’луска’, ’шалупайка’ (Слаўскі, 5, 361–363; БЕР, 3, 523–524, 531–532; Фасмер, 2, 535–536, 538; Куркіна, Этимология–82, 68–73). Сюды ж пін. лушпаві́на (Нар. лекс.), лушпа́і (Жд. 1), лушпа́іна (ТС), нараўл. лупша́йкі (Мат. Гом.), лушпа́йка, ‑кі, лушупа́йка (ТСБМ, Уладз., Вешт. дыс., Некр., Сцяшк.; шкл., Мат. Маг., Янк. 1), лушупа́йкі (ТС; браг., Нар. словатв.), лушпа́ўка (пін., Нар. лекс.), лушпая́ ’тс’ (ТС).

Лушпе́кы ’лупіны сланечніка, гарбуза і да т. п.’ (малар., Нар. лекс.). Да лушпа́ (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 37), як лупе́ка ’тс’ (Нас.).

Лушчаві́ны ’шалупінне ад струка бабовых’ (карэліц., навагр., ігн., Сл. ПЗБ, Сцяшк.). Да лу́шчыць (гл.). Утварэнне гл. лупаві́ны.

Лушчаі́на ’лагчына, даліна’ (парыц., Янк. Мат.), параўн. слуц. лагчаі́на (Сл. ПЗБ). Да лагчы́на (гл.) < лог < прасл. logъ > lož‑ьkъ.

Лушча́к ’слюда’ (ТСБМ). Да лу́шчыць (гл.). Параўн. аналагічнае ўтварэнне ўкр. лупа́к, бел. лупня́к ’сланец’. Такім жа чынам утворана лексема лушчак ’лузан’ (рэч., Мат. Гом.; лаг., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), як і ўкр. лущак, польск. łuszczak, макед. лушна́к, балг. лушта́к, луштна́к, для якіх Слаўскі (5, 365) выводзіць прасл. дыял. luščakъ ’лузан’.

Лушчане́ц ’спелы арэх’ (іўеў., Сцяшк. Сл.; Сл. ПЗБ). Да лу́шчыць (гл.). Суфікс ‑ец, як у лузане́ц < луза́н (гл.).

Лушчапі́ны ’лупіны’ (бераст., Сцяшк. Сл.), ’адходы ад палання круп’ (маст., Сл. ПЗБ) — у выніку кантамінацыі лу́шчаві́ны і лупі́ны (гл.).

Лушчонік ’лушчаны арэх’ (кліч., Жыв. сл.; лаг., Шатал.). Да лу́шчыць (гл.). Аб суфіксе ‑онік гл. Сцяцко (Афікс. наз., 61–62).

Лу́шчык1 ’лён-скакунец, самасейны лён, семя якога высыпалі ў купальскую ноч на магілу, каб выклікаць дождж’ (Уладз.; драг., КЭС). Да лу́шчыць (гл.). Матывацыя: лён адразу ж вылушчваўся, як толькі трохі паспяваў. Аналагічна ўтвораны лушчык ’лузан’ (ТС, віл., Сл. ПЗБ), а таксама лу́шчыкі ’расколатыя пруты, з якіх плялі кашы’ (паст., Сл. ПЗБ).