Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

Луці́ца ’сасна з тонкай абалонкай, моцнае бервяно з якой мае тонкія валокны’ (Маш.; лоеў., Мат. Гом.), ’лаза’, ’драўніна без сучкоў’ (Ян.). Укр. кіеўск. лути́ця ’малады слой дрэва, які знаходзіцца адразу пад карой’, жытом. лути́ця, лути́чина, лутичі́на ’стрыжань сасны ці елкі’, ’смалістая сасна або яліна’ (ЛАПП). Да лут 1 (гл.).

Лу́ціць ’біць’ (Рамз.). Да лут 1 (гл.) ’дубец’. Утворана, як хвастаць < ⁺хваст (параўн. укр. хваст ’зелле’, польск. chwasty ’тс’).

Луцыпер ’старшы нячысцік’ (Рам. 8). Да люцы́пар (гл.).