*Лухава́ты, драг. лухова́тый, лухый (Клім.). Да глухі, глухава́ты. Аб знікненні пачатковага г‑ гл. Карскі (1, 371–372).
Лухта́ ’бязглуздзіца, недарэчнасць, глупства’ (Нас., Гарэц., Дразд., Бяльк., Нар. Гом.), лухта непадсяваная ’бяссэнсіца’, ’манюка, балбатун’ (Юрч. Фраз. 2), лухту малоць, лухту пароць ’гаварыць недарэчнасць’ (Яруш.), лухці́ць ’маніць’, ’гаварыць бязглуздзіцу’ (Нас.). Рус. смал., цвяр., краснаяр. лу́хта, лухта́ ’бязглуздзіца, глупства’. Бел.-рус. ізалекса, магчыма, прасл. вузкі рэгіяналізм, утвораны ад xlusiti, у якім пачатковае x‑ адпала, а карэннае ‑s‑ нерэгулярна перайшло ў ‑x‑. Xlusiti роднаснае са sluxъ (дыстантная метатэза). (Слаўскі, SP, 2, 41–42; ён жа, SP, 1, 70–71). Аб xlusiti гл. Трубачоў, Эт. сл., 8, 40.
Лу́хта́н ’лодар, гультай’ (Ян.) і лухта́нішчэ ’таўстун’ (ТС). Узніклі ў выніку кантамінацыі лексем лухта ’манюка, балбатун’ і муцян (параўн. драг. муте́н < мутя́н ’тс’). Другой лексемай магла б быць і ⁺луца́н, параўн. укр. дуца́н ’таўстатвары мужчына’, якое з лут 1 (гл.), і тураў. луця́ро ’гультай, лежань’ (ТС).
Лу́ху-лу́ху! — пра шпаркую хадзьбу дробнымі крокамі (Крыў., Дзіс.). Гукапераймальнае.
Лухчаві́на ’калдобіна’, ’ямка, якую курыца выграбае на градах’ (паст., Сл. ПЗБ). Да лог, лагчаі́на (гл.).
Лухчынка ’далінка’ (Федар., Дад.). Да лагчы́на (гл.).