Лушча́к ’слюда’ (ТСБМ). Да лу́шчыць (гл.). Параўн. аналагічнае ўтварэнне ўкр. лупа́к, бел. лупня́к ’сланец’. Такім жа чынам утворана лексема лушчак ’лузан’ (рэч., Мат. Гом.; лаг., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), як і ўкр. лущак, польск. łuszczak, макед. лушна́к, балг. лушта́к, луштна́к, для якіх Слаўскі (5, 365) выводзіць прасл. дыял. luščakъ ’лузан’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)