Лупня́к ’сланец’ (ТСБМ). Утворана ў 20‑х гадах XX ст. накшталт польск. łupek, чэш., славац. lupek ’тс’, польск. łupień (Сл. Міцкевіча, 4, 178) і ўкр. лупа́к. Узорам магло быць ням. Schieper ’сланец’ < прагерм. *skifran < *skē̌ti ’расшчапляць, паздзіраць, аддзяляць’ (Слаўскі, 5, 325–326; Баханькоў, БЛ, 13, 18).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)