Паду́чая (хвароба), паду́чка ’эпілепсія’. Рус. паду́чая (болезнь), паду́чка, польск. padaczka, чэш. padoucí nemoc, padoucnice, славац. padúcnica, серб.-харв. па̏давица і г. д. Да падаць (Фасмер, 3, 184; Махэк, 425); параўн. таксама ням. fallende Sucht ’эпілепсія’ < fallen ’падаць’.
Паду́шка ’пасцельная рэч — напханы пухам, пер’ем, сенам і пад. мяшок’, дыял. ’частка калёс’. Рус. поду́шка, укр. поду́шка, поду́ха, ст.-рус. подушька, польск. poduszka, чэш., славац. poduška, ст.-чэш. poducha. Праслав. podušьka. Большасць даследчыкаў звязваюць з серб.-харв. ду̏хња ’пярына’, чэш., польск. duchna ’тс’ і далей з дух (гл.) (Фасмер, 3, 301; там жа і інш. літ-ра). Інакш Махэк (467), які выводзіць з podъ і ucho.
◎ *Падха́пваць, подхапваць ’прасяваць зерне праз рашато’ (Выг. дыс., ТС). Гл. хапаць.
◎ Падхло́п ’крынічнік даўгалісты, Veronica longifolia L.’ (Кіс., Касп.). Да хлопаць, паводле ўласцівасцей кветак’ (параўн. Аненкаў, 164).
◎ Падхля́бісты ’худы’ (КЭС, карэл.). Да хлябы (гл.).
*Падціна́ка, пацьціна́ка ’чалавек, які заўсёды любіць падсмейваць другіх’ (Янк.). Да падцінаць < ‑цяць, ‑цінаць (гл. выцінаць, сцяць).
◎ Падцу́р ’палка ў гульне «казіны рог»’ (Рам.). Не зусім ясна, відавочна, ад падцураць < цур., цураць(ца) (гл.).
◎ Падцэ́пак ’раскладка снапоў на таку (для малацьбы цапамі)’ (ДАБМ, 873), пыццыпок ’тс’ (Шатал.). Конфікснае ўтварэнне ад цэп (гл.).
◎ Падця́глісты ’худы’ (КЭС, карэл.), мабыць, ад падцягнуць; але параўн. яшчэ цяглі ’ногі (доўгія)*
◎ Падчапе́ха ’лучынны кош’ (Касп.). Да Надчапіць < чап- ляць (гл.).