Паду́чая (хвароба), паду́чка ’эпілепсія’. Рус. паду́чая (болезнь), паду́чка, польск. padaczka, чэш. padoucí nemoc, padoucnice, славац. padúcnica, серб.-харв. па̏давица і г. д. Да падаць (Фасмер, 3, 184; Махэк, 425); параўн. таксама ням. fallende Sucht ’эпілепсія’ < fallen ’падаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)