Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пастава́ць ’пасвіць’ (браг., Мат. Гом.). Да паства ’пасьба’ (гл.).

Па́ставень, пастовэнь ’выган ля сяла, дзе пасецца скаціна’ (Бес.). Укр. чарніг. пистівень. Утворана ад паства ’паша’ пры дапамозе суфікса ‑авень (аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 143).

Паста́вень ’прыстасаванне для лоўлі рыбы’ (Мат. Маг.). Да пасто́віць < ставіць (гл.). Аб суфіксе ‑ень гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38. Сюды ж (з іншым суфіксам) і пастаўкі ’рыбацкая прылада — вудачка, намотаная на рагульку’ (Янк. 1).

Паста́вец ’збан, посуд для вады, квасу’ (Растарг.), ’драўляны посуд для алею’ (Ян.), пастаучык ’пасудзіна’ (Нас., Бел. песні), малар. поставэць ’ражка, у якой замешвалі корм для свіней’ (Сл. Брэс.). Укр. постивець ’конаўка’, рус. пск. поставец, тамб., разан. постива ’збан, конаўка, фляга’, разан. поставил ’драўляная міска ў жабракоў’, серб.-харв. постава ’посуд, у які капае самагон’, дуброўніцк. ’від посуду’. Прасл. postavb, po$tavbCb < po‑staviti > nacTaeiu̯b < Taeiu̯b (гл.). Параўн. таксама рус. ставец ’посуд для піцця*

Паставі́шня ’заўсёды’ (Бяльк.). Кантамінацыя бел. пастаянна і польск. ustawicznie ’тс’.

Пастакава́ць ’пасціць’ (воран., Сцяшк. Сл.). З польск. postnikować ’тс’, якое з postnik ’хто трымае пост’, але бел. лексема ўтворана ад пост з суфіксам польск. слові.

Па́сталка ’прыстасаванне ў калодзе для адгадвання мёду’ (карм., Мат. Гом.). Утворана прыстаўкай па‑ ад столка ’слой, пласт, складка’ (гл.). Параўн. таксама роднаснае ўкр. стільник ’соты’.

*Пасталні́к, іван. постолнык ’сенажаць, размешчаная адразу за хатамі’ (Сл. Брэс.). Да пастаўнік (гл.). Мена ‑л‑ замест ‑ў‑/‑в⇉вынік пераводу на палес. гаворку польск. pastewnik, мена а > о — магчыма, пад уплывам лексемы постолы ’лапці’.

Пасталы́, пасталэ́, постолэ́, постолы́, браг. пасту́лі; посто́лі, пустолы́ ’лыкавыя лапці’ (Маш., Булг., Янк. 3., Янк. БФ, Шпіл., Эр., Бес., Тарн., Сл. ПЗБ, Малч., Мат. Гом., Ян., Сл. Брэс.), ’скураныя лапці’ (ТСБМ, Касп., Мат. Гом., Сл. Брэс.; віц., Хрэст. дыял.), ’падстаўкі для ўмацавання ножак церніцы’ (Уладз.). Укр. пості́л, постоли́, рус. постолы́, польск. postoł, славен. póstol, серб.-харв. по̀сто̑, балг. постал, бостал ’чаравікі’, ’туфель’. Радлаў (4, 1291), Міклашыч (Türk. El. Nachtr., 2, 144), Гараеў (276), Вахрас (Наим. об., 151) выводзяць з тур. postal ’туфель’ (тур., крым.-тат. post ’скура’ < новаперс. < с.-перс. pōst ’тс’. Іншыя (Праабражэнскі, 2, 113; Младэнаў, 496) мяркуюць, што гэта слова мае і.-е. паходжанне (з *pod‑ і *tol‑), прыводзячы ў якасці роднаснага ст.-інд. padatalē ’падэшвы чаравікаў’, што малаімаверна. Улічваючы геаграфію пашырэння лексемы можна меркаваць аб асобным запазычанні цюркскага слова ва ўсх.-слав. і паўд.-слав. мовы.

Паста́мант ’тая частка малатарні, дзе малоціцца збожжа’ (КЭС, лаг.), пасту́мант, пасту́мэнт ’каркас плуга, калаўрота’ (шальч., шчуч., Сл. ПЗБ; смарг., Шатал.), ’аснова печы’ (шальч., ваўк., Сл. ПЗБ). З польск. postument ’пастамент’ (Мацкевіч, там жа. З, 436), якое з с.-лац. postumentum ’фундамент (помніка, статуі)’; ‑та‑ замест ‑ту‑ пад уплывам слова стаяць.

Пастанаве́нне ’пастанова, палажэнне, умова’ (Нас.), ст.-бел. постановенье (XV ст.). Са ст.-польск. postanowienie ’тс’, ’сталасць’, ’сямейнае палажэнне’, ’дзяржаўная канстытуцыя’, ’план’ і інш.