Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пашвэ́ндзіць (экспр.) ’пашанцаваць’ (кругл., Жыв. нар. сл.). Скажонае пашчэнціць (< польск. poszczęścić ’тс’) і швэндацца (гл.) — параўн. ілюстрацыю: Сёння майму каню пашвэн‑ дзіла: цэлы дзень пръгуляу.

Па́шка1, пашкі ’расшчэплены^ дубчыкі, прыгатавання для пляцення кашоў’ (свісл., Навагр., Сл. ПЗБ), ’скручаная лаза для прывязвання паплёту да крокваў’, ’малады лісточак аеру, які дзеці ядуць’ (свісл., Шатал.). Літуанізм. Параўн. літ. pašinas ’стрэмка’, pašketi, paskinti ’трашчаць’, paškesys ’трэск’ (Арашонкава і інш., Весці, 4, 1969, 126).

Па́шка2 ’падпаха’ (сураж., Шн. 2) Укр. пашка, рус. смал. пашка ’падпаха’, дан. ’наросхрыст’. Да паха (гл.).⇉,

Пашкеліць ’сварыцца’ (Яруш.). Да пашколіць (< па‑ і школа, шкбліць ’вучыць’). Аб мене о > е гл. Карскі (1, 154–158).

Пашкода ’шкода’, ’псаванне’, пашкоднік ’шкоднік’ (Шпіл.). Беларускі рэгіяналізм. Да па‑ (< прасл. pa‑) і шкода (гл.). Магчыма, гэта ўплыў балт. субстрату. Параўн. літ. pagedimas і gadinimas ’шкода’ — gadinti ’псаваць’. Аб семантычным супадзенні балтыйскіх і славянскіх дэрыватаў з прыстаўкамі па‑ (< прасл. pa‑) і літ. ρα‑, ρό‑, лат. pa‑ гл. Борысь, Prefiks., 47.⇉ч

*Пашкрэ́бач, малар. пошкрыбач, пушкрыбач ’паскрэбак, апошняе дзіця’ (Сл. Брэс.), пушкріптач ’тс’ (Нар. лекс.), лун. пошкрэбэц (Шатал.), пашкрэбка ’тс’ (ТС). Да паскробак (гл.) у выніку пераносу значэння паводле функцыянальнага падабенства. Параўн. таксама польск. szkrab ’карапуз’.

Пашлэмаць (іран.) ’пачыкільгаць’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Гукапераймальнае. Параўн. драг. шлём! шлёматэ ’шлэпаць’ (Лучыц-Федарэц), шлёпаць < ішлёп! (Чарнышэвіч). Параўн. бел. шлэпаць.

Пашлюхтава́ць1 ’апрацаваць ніткі адварам ільнянога семя’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). З польск. szlichtować ’насычаць аснову тканіны спецыяльным крухмальным клеем’ < ням. schlichten ’тс’, ’згладжваць’.

*Пашлюхтава́ць2, пошлюхтоваць ’пачысціць кішкі’ (ТС). У выніку кантамінацыі пашлюхтаваць© і слова (магчыма, з ідыш), роднаснага да ням. Schlick ’ціна, гразкі іл’.

Пашлямава́ць ’пачысціць кішкі нажом’ (гродз., Сцяшк. Сл.). Да па‑ і шлямаваць, якое з польск. szlamować ’тс’ < ням. schlämmen ’прамываць, ачышчаць’ < !!!сА/атт ’іл, гразь’ (SWO, 730).

Пашні́ца, пашныца, пін. пашныця; пашня, пашня, зэльв., карэліц. пашыня ’збажына, збожжавыя’ (Булг., Выг., ТС, Янк. 1, Бір., Сл. ПЗБ; Доўн.-Зап., Пін.; вілен., барыс., Шн.; пін., Нар. лекс., ст.-дар., бялын., Нар. сл.; мазыр., Шн. 3), ’збожжа, рассыпанае для прасушкі’ (Ян.), ’усе пасенный культуры’, ’ворыва, ворная зямля, ралля’ (Нас., Шат., Сл. ПЗБ), ’паша’ (навагр., Сл. ПЗБ); ’збіраць мёд’ у выразе: Пчолы вядуць пашню (Маш.). Укр. пашня, пашниця ’збожжа’, рус. пашня ’поле’, ’аранне’, ’час ворыва’, ’збожжавыя на корані’, ’неабмалочаныя снапы’, пашница ’баразна’, ’збожжавыя’, ’час ворыва і жніва’, ст.-рус. пашьна. Усходнеславянскае. Да пажаць (гл.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ьnʼa (Слаўскі, SP, 1, 138).

Пашо́ччы ’пайшоўшы’ (Нас.). З кароткага дзеепрыметніка жан. роду по‑шьдъши. Да хадзіць (гл.).