◎ Пашні́ца, пашныца, пін. пашныця; пашня, пашня, зэльв., карэліц. пашыня ’збажына, збожжавыя’ (Булг., Выг., ТС, Янк. 1, Бір., Сл. ПЗБ; Доўн.-Зап., Пін.; вілен., барыс., Шн.; пін., Нар. лекс., ст.-дар., бялын., Нар. сл.; мазыр., Шн. 3), ’збожжа, рассыпанае для прасушкі’ (Ян.), ’усе пасенный культуры’, ’ворыва, ворная зямля, ралля’ (Нас., Шат., Сл. ПЗБ), ’паша’ (навагр., Сл. ПЗБ); ’збіраць мёд’ у выразе: Пчолы вядуць пашню (Маш.). Укр. пашня, пашниця ’збожжа’, рус. пашня ’поле’, ’аранне’, ’час ворыва’, ’збожжавыя на корані’, ’неабмалочаныя снапы’, пашница ’баразна’, ’збожжавыя’, ’час ворыва і жніва’, ст.-рус. пашьна. Усходнеславянскае. Да пажаць (гл.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ьnʼa (Слаўскі, SP, 1, 138).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)